данайцаў дары

т. 6, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дана́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дана́ец дана́йцы
Р. дана́йца дана́йцаў
Д. дана́йцу дана́йцам
В. дана́йца дана́йцаў
Т. дана́йцам дана́йцамі
М. дана́йцу дана́йцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дару́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).

Тое, што і дар (у 1 знач.).

Дарункі данайцаў — падарункі, якія нясуць небяспеку і гібель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дана́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да данайцаў, належыць, уласцівы ім. Данайская культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дана́йцы, ‑аў; адз. данаец, ‑найца, м.

Назва аднаго са старажытных грэчаскіх плямён.

•••

Дар данайцаў гл. дар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gift [gɪft] n.

1. падару́нак, дару́нак

2. (for) та́лент, здо́льнасці;

She has a great gift for music. У яе вялікія здольнасці да музыкі.

Gre ek gifts дару́нкі дана́йцаў (каварная паслуга з мэтай прычыніць зло);

have the gift of the gab BrE, infml мець до́бра падве́шаны язы́к;

you must not look a gift horse in the mouth дармо́ваму каню́ ў зу́бы не глядзя́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дар м.

1. дар, род. да́ру м., дару́нак, -нка м.; (подарок — ещё) падару́нак, -нка м.;

2. (способность) дар, род. да́ру м.; (талант) та́лент, -ту м., здо́льнасць, -ці ж.;

дар сло́ва дар сло́ва;

бо́жий дар бо́жы дар;

дар дана́йцев дар дана́йцаў;

дар за дар дар за дар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дар, ‑у; мн. дары; м.

1. Тое, што даецца ва ўласнасць дарма; падарунак. А гэта скрыня — дар ад мужа, Як быў яшчэ ён жаніхом. Колас. // часцей мн. (дары́, ‑оў). Ахвяраванні. Не памыліўся поп, — прыход У храм быў паўнаводны; На багамолле плыў народ, Вязлі дары падводы. Жычка.

2. Плён працы, якой‑н. дзейнасці; тое, што дае прырода. Дары лесу. □ Кажуць, ураджай — дар зямлі. На самай справе, гэта дар людской працы. Гроднеў. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас.

3. Здольнасць, талент. Дар музыканта. Паэтычны дар. □ Гэта быў мужчына гадоў за трыццаць, адукаваны, вопытны арганізатар з прыродным дарам красамоўства. Машара.

•••

Божы дар (уст.) — усё, што даецца ад прыроды.

Дар данайцаў — каварная паслуга з мэтай прычыніць зло, загубіць.

Дар за дар — паслуга за паслугу. — Вось што, браце Даніла, — сказаў.. [Мікола], — Дар за дар, а дарма нічога. Я цябе выручыў, і ты мяне выруч. Брыль.

Дар слова — а) здольнасць гаварыць; б) здольнасць гаварыць свабодна, прыгожа, вобразна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)