ДАМА́ЧАЎСКІЯ БАІ́ 1943 Адбыліся паміж партызанамі атрадаў імя Варашылава, імя Жукава, брыгады імя Сталіна Брэсцкай вобл. і ням.-фаш. захопнікамі на чыг. ст. і ў г.п. Дамачава Брэсцкага р-на ў Вял. Айч. вайну. У ноч на 23 кастр. партызаны на таварнай станцыі ўзарвалі ўмацаванні гітлераўцаў, разбурылі станцыйнае абсталяванне, спалілі падрыхтаваны для адпраўкі ў Германію эшалон са збожжам і бульбай. 22 ліст. для разгрому варожага гарнізона партызаны перакрылі шашу Брэст—Уладава і дарогі ў суседнія вёскі, агнём паралізавалі праціўніка ў будынку школы і паліцэйскім участку Дамачава, знішчылі памяшканні, захапілі зброю, абмундзіраванне, 200 галоў буйн. раг. жывёлы і харчаванне, нарабаваныя ў насельніцтва.
т. 6, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дама́чаўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дама́чаўскі |
дама́чаўская |
дама́чаўскае |
дама́чаўскія |
| Р. |
дама́чаўскага |
дама́чаўскай дама́чаўскае |
дама́чаўскага |
дама́чаўскіх |
| Д. |
дама́чаўскаму |
дама́чаўскай |
дама́чаўскаму |
дама́чаўскім |
| В. |
дама́чаўскі (неадуш.) дама́чаўскага (адуш.) |
дама́чаўскую |
дама́чаўскае |
дама́чаўскія (неадуш.) дама́чаўскіх (адуш.) |
| Т. |
дама́чаўскім |
дама́чаўскай дама́чаўскаю |
дама́чаўскім |
дама́чаўскімі |
| М. |
дама́чаўскім |
дама́чаўскай |
дама́чаўскім |
дама́чаўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)