ДАКТЫЛА... (ад грэч. daktylos палец), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які звязаны з пальцамі, які адносіцца да пальцаў, напр., дактылалогія, дактыласкапія.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дактыла-

(гр. daktylos = палец)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з пальцамі, які адносіцца да пальцаў».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

да́ктыла-харэі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́ктыла-харэі́чны да́ктыла-харэі́чная да́ктыла-харэі́чнае да́ктыла-харэі́чныя
Р. да́ктыла-харэі́чнага да́ктыла-харэі́чнай
да́ктыла-харэі́чнае
да́ктыла-харэі́чнага да́ктыла-харэі́чных
Д. да́ктыла-харэі́чнаму да́ктыла-харэі́чнай да́ктыла-харэі́чнаму да́ктыла-харэі́чным
В. да́ктыла-харэі́чны (неадуш.)
да́ктыла-харэі́чнага (адуш.)
да́ктыла-харэі́чную да́ктыла-харэі́чнае да́ктыла-харэі́чныя (неадуш.)
да́ктыла-харэі́чных (адуш.)
Т. да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чнай
да́ктыла-харэі́чнаю
да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чнымі
М. да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чнай да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дактылагра́фія

(ад дактыла- + -графія)

тэхніка пісьма на друкарскай машынцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дактылало́гія

(ад дактыла- + -логія)

спосаб размовы глуханямых пры дапамозе пальцаў рук; ручная азбука.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дактыласкапі́я

(ад дактыла- + -скапія)

раздзел крыміналістыкі, які вывучае будову ўзораў скуры рук з мэтай ідэнтыфікацыі асобы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дактылагра́ма

(ад дактыла + -грама)

адбітак, утвораны прыцісканнем пальцаў рук, пакрытых адпаведным рэчывам, да паверхні паперы з мэтай устанаўлення асобы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дактылазо́іды

(ад дактыла + гр. zoon = жывая істота + -оід)

відазмененыя асобіны каланіяльных гідроідных паліпаў, якія выконваюць функцыі абароны, захопу ежы або прыняцця раздражненняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДАКТЫЛАЛО́ГІЯ

(ад дактыла... + ...логія),

спосаб зносін глухіх людзей з дапамогай ручной азбукі. Шырока выкарыстоўваецца ў першапачатковы перыяд абучэння глухіх дзяцей (у дзіцячым садку і школе) як вядучы сродак фарміравання мовы і зносін, таксама адзіны сродак зносін сярод слепаглуханямых. У ручной азбуцы столькі ж знакаў, колькі літар у алфавіце. Паводле абрысу многія дактыльныя знакі нагадваюць літары і звычайна паказваюцца пальцамі адной рукі. Той, хто гаворыць, мяняе фігуры з пальцаў, а той, хто ўспрымае, складае з іх словы. Мовы з рознымі алфавітамі маюць кожная сваю дактылалагічную сістэму. На Беларусі пашырана рус. Д. Законам Рэспублікі Беларусь аб сац. ахове інвалідаў (1991) мова жэстаў прызнаецца ў якасці сродку міжасобасных зносін, навучання і прадастаўлення паслуг перакладу.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКТЫЛАСКАПІ́Я

(ад дактыла... + ...скапія),

галіна ведаў, якая вывучае будову ўзораў скуры рук з мэтай ідэнтыфікацыі асобы. На далоневай паверхні канцавых (ногцевых) фалангаў пальцаў рук ёсць рэльефныя лініі (т. зв. папілярныя), якія строга індывідуальныя, адносна ўстойлівыя і здольныя аднаўляцца ў былым выглядзе пры паверхневым парушэнні скурнага покрыва. З улікам відаў і тыпаў скурнага ўзору, іх дадатковых асаблівасцей выводзіцца т. зв. дактыласкапічная формула, якая служыць асновай сістэматызацыі дактыласкапічных картаў у картатэках. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў крыміналістыцы: па адбітках пальцаў рук ажыццяўляюцца: крыміналістычная ідэнтыфікацыя асобы злачынца; устанаўленне злачынца, які быў раней зарэгістраваны як судзімы; ідэнтыфікацыя неапазнаных трупаў; пошук асоб, што прапалі без вестак, і інш. Метады Д. выкарыстоўваюць таксама ў антрапалогіі, медыцыне, банкаўскай справе і інш. галінах навукі, практычнай дзейнасці.

С.У.Скаруліс.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)