дако́пвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дако́пваюся дако́пваемся
2-я ас. дако́пваешся дако́пваецеся
3-я ас. дако́пваецца дако́пваюцца
Прошлы час
м. дако́пваўся дако́пваліся
ж. дако́пвалася
н. дако́пвалася
Загадны лад
2-я ас. дако́пвайся дако́пвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час дако́пваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дако́пвацца несов.

1. дорыва́ться, дока́пываться;

2. перен., разг. (разузнавать) дока́пываться;

1, 2 см. дакапа́цца;

3. страд. дорыва́ться, дока́пываться; см. дако́пваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дако́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дакапацца.

2. Зал. да дакопваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., да чаго.

1. Капа́ючы, дасягнуць чаго-н., знайсці што-н.

Д. да клада.

2. перан. Даведацца, дашукацца (разм.).

Д. да сутнасці.

|| незак. дако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дока́пываться возвр., страд. дако́пвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dogrzebywać

незак. дарывацца; дакопвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дорыва́тьсяI несов., возвр., страд. дако́пвацца; дарыва́цца; см. доры́ться, дорыва́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даведвацца, уведваць, праведваць, разведваць, выведваць, дазнавацца, вызнаваць, распазнаваць, разгадваць, высвятляць, выясняць, даследаваць, вызначаць; дачувацца, прачуваць,' даходзіць (разм.); шукаць, дашуквацца, дакопвацца, знаходзіць, нюхаць, вынюхваць, разнюхваць, віжаваць, вывіжоўваць, разблытваць, раскусваць (перан.) □ даходзіць праўды, даходзіць яснасці, абмацваць грунт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)