Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Дайка 4/119, 436, 485
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЙКА
(англ. dike, dyke літар. перашкода),
пліта або жылападобнае геал. цела ў трэшчынах зямной кары, абмежаванае паралельнымі плоскасцямі. Магутнасць Д. мяняецца ад долей да дзесяткаў метраў, працягласць ад 1 м да 500 км (напр., Вялікая Дайка ў Зімбабве). Адрозніваюць эндагенныя Д. (узніклі пры запаўненні шчылін зямной кары магмай) і экзагенныя Д. (шчыліны запоўнены асадкавым матэрыялам — т. зв. кластычныя Д.). Паводле тыпу размяшчэння бываюць Д. групавыя, радыяльныя і кальцавыя.
Да арт.Дайка. Адпрэпараваныя дэнудацыяй дайкі на схілах вулкана Этна на востраве Сіцылія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да́йка
(англ. dike = літар. перагародка, каменная сцяна)
пластападобнае магматычнае цела (інтрузія), абмежаванае паралельнымі плоскасцямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КАЯ ДА́ЙКА,
інтрузіўны масіў ультраасноўных парод у Зімбабве. Даўж. 560 км, шыр. да 12 км. Уключае буйнейшыя па запасах (1 млрд.т) радовішчы хромавых руд. Вядома 11 руданосных гарызонтаў. Як спадарожныя здабываюць таксама плаціну, нікель. Распрацоўваецца з 1919 адкрытым спосабам. Асн. цэнтры здабычы — Шуругві, Ламагундзі.