узя́ць усё д. — взять абсолю́тно всё, взять всё до́чиста
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дазва́ння, прысл.
Зусім, начыста, поўнасцю. Мы салдацкую клятву далі — Знішчыць граніцу крывавую, сцерці дазвання.Куляшоў.З лёгкай рукі Язэпа Дубінца маёнтак пана Паўзуновіча-Валькоўскага згарэў дазвання, і разам з ім згарэла ўся дакументацыя камендатуры.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазва́нняпрысл. gänzlich; bis auf den létzten Rest; völlig; totál; vollkómmen, vóllständig;
згарэ́ць дазва́ння völlig ábbrennen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зара́ння, прысл.
Разм. Загадзя, наперад; зараней. Ідуць у лес. Антось зарання Размеркаваў усё дазвання.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цялёпкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і цялёпкацца. Чаравікі ў Шуры распаўзліся дазвання: з правага вылез, цялёпкае па гразі ражок чорнай анучы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстапіса́нне, ‑я, н.
Навучальны прадмет у пачатковых класах, які мае сваёй мэтай выпрацоўку прыгожага почырку ў вучняў. Двойку Борка зарабіў Па чыстапісанню: Ён у кляксах утапіў Словы ўсе дазвання.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зына́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Перайначыць, перамяніць. Як бы чалавека ні зыначыла гора, усё роўна ў ім заўсёды знойдзецца нешта сваё.Сабаленка.А рабочыя, сяляне ўсё зыначылі дазвання.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Разм.
1.што. Скаламуціць. Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі, Скалацілі в[а]ду ціхага Дунаю.Багдановіч.— Ой, гусі в[а]ду скалацілі ў рэчцы... — Дзявочы голас чуецца здалёк.Барадулін.Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалаціў і сам не паляцеў. (Снег).З нар.
2.каго-што. Моцна пабіць, збіць. [Ляснік мядзведзя] Скалаціў, змалаціў, Вытаўк, аддубасіў, Пад зарокам адпусціў, Каб да пчол не лазіў.Калачынскі.// Пабіць, знішчыць. То скалоціць град дазвання, То пажар, то недарод... Так і мучацца звычайна, Б’юцца рыбай з года ў год.Броўка.
3.перан.; каго-што. Стварыць, сабраць, арганізаваць. Мы тут брыгадку з маладняка скалоцім, — прыкладам пераканаем...Шынклер.[Ваўчок:] — Хіба не я скалаціў калектыў, вядомы на ўсю рэспубліку?Хадкевіч.Андрэй пабыў ужо ў Пярэжыры, недалёкай вёсцы, сустрэўся там са сваім аднадумцам Андрэем Крывашчокім, які таксама скалаціў невялікую групу, звязаную з мінскімі падпольшчыкамі.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)