дажджы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дажджы́на дажджы́ны
Р. дажджы́ны дажджы́н
Д. дажджы́не дажджы́нам
В. дажджы́ну дажджы́ны
Т. дажджы́най
дажджы́наю
дажджы́намі
М. дажджы́не дажджы́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дажджы́на, ‑ы, ж.

Адна капля дажджу. Дажджына па шыбіне ледзьве, Як па шчацэ, цячэ. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажджы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да дажджына; невялікая дажджына. Сонца асвятліла верхавіны стромкіх елак, і на іх тысячамі вясёлак загарэліся дажджынкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)