а) даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова;
б) даданы член сказа — член сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дада́ныграм. второстепе́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дада́ны, ‑ая, ‑ае.
Звычайна ў выразах: а) даданы сказ гл. сказ; б) даданы член сказа гл. член.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дада́ны: грам.:
дада́ны сказ Nébensatz m -es, -sätze;
дада́ны член ска́за Nébensatzglied n -(e)s, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДАДА́НЫ СКАЗ,
прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая сінтаксічна падпарадкавана гал. частцы. Фармальным паказчыкам сінтакс. падпарадкавання даданай часткі служаць злучнікі і злучальныя словы. Яны па-рознаму ўваходзяць у яе структуру і ў пэўнай меры кваліфікуюць яе значэнне.
У лінгвістычнай л-ры не існуе адзінай класіфікацыі даданых частак. Часцей за ўсё яны ў залежнасці ад спосабу сувязі і характару адносін з гал. часткай падзяляюцца на прыфразныя і прыслоўныя. Прыфразныя часткі прымацаваны слабай сувяззю да гал. часткі, бо адносяцца да ўсяго яе зместу і не прадвызначаюцца яе будовай. Сярод іх вылучаюцца даданыя часу, месца, прычыны, мэты, умовы, уступальныя, выніковыя, параўнальныя, далучальныя. Прыслоўныя часткі адрозніваюцца цеснай сувяззю з гал. часткай, бо адносяцца да асобных яе слоў і служаць для іх удакладнення і канкрэтызацыі. Сярод іх вылучаюцца даданыя азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, выказнікавыя, спосабу дзеяння, меры і ступені.