давядзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. давядзе́нне
Р. давядзе́ння
Д. давядзе́нню
В. давядзе́нне
Т. давядзе́ннем
М. давядзе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

давядзе́нне ср. доведе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

давядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. даводзіць ​1 — давесці ​1 (у 2, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давядзе́нне н. (да канца) Drchführung f -, Vollndung f -;

давядзе́нне да ве́дама Mtteilung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

доведе́ние давядзе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сканчэ́нне, -я, н.

Завяршэнне, давядзенне чаго-н. да канца; канец.

С. палявых работ.

Да сканчэння свету — вельмі доўга, назаўсёды.

Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні: канец, пагібель свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсалютыза́цыя

(ад лац. absolutus = неабмежаваны, безумоўны)

давядзенне да абсалюту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБНАРО́ДАВАННЕ ЗАКО́НУ,

давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спец. законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і інш. акты, прынятыя Вярх. Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі сувязі.

А.​М.​Абрамовіч.

т. 1, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мініміза́цыя

(ад лац. minimus = найменшы)

давядзенне чаго-н. да найменшага памеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мабіліза́цыя, -і, ж.

1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць.

2. Прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.

Усеагульная м.

3. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.

М. ўсіх сваіх сіл.

|| прым. мабілізацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)