ДАВЕ́РАНАЯ АСО́БА,

у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД, асоба якая ў перыяд выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады ці кіраўніка дзяржавы знаёміць выбаршчыкаў з кандыдатам на выбарную пасаду і агітуе за яго выбранне. Колькасць давераных асоб ад кандыдатаў на выбарныя пасады вызначаецца заканадаўствам аб выбарах. Давераная асоба не можа ўваходзіць у склад выбарчай камісіі.

т. 5, с. 561

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пове́ренная сущ. (наперсница) даве́раная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

субрэ́тка, -і, ДМ -э́тцы, мн. -і, -так, ж.

У старажытных (першапачаткова французскіх) камедыях і вадэвілях: бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́раны, -ая, -ае.

1. Надзелены давер’ем.

Давераная асоба.

2. у знач. наз. даве́раны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, хто дзейнічае па чыёй-н. даверанасці.

Паслаць свайго даверанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́раны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даве́раны даве́раная даве́ранае даве́раныя
Р. даве́ранага даве́ранай
даве́ранае
даве́ранага даве́раных
Д. даве́ранаму даве́ранай даве́ранаму даве́раным
В. даве́раны (неадуш.)
даве́ранага (адуш.)
даве́раную даве́ранае даве́раныя (неадуш.)
даве́раных (адуш.)
Т. даве́раным даве́ранай
даве́ранаю
даве́раным даве́ранымі
М. даве́раным даве́ранай даве́раным даве́раных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

attorney [əˈtɜ:ni] n.

1. law атарне́й; адвака́т; паве́раны

2. даве́раны, даве́раная асо́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даве́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даве́раны даве́раная даве́ранае даве́раныя
Р. даве́ранага даве́ранай
даве́ранае
даве́ранага даве́раных
Д. даве́ранаму даве́ранай даве́ранаму даве́раным
В. даве́раны (неадуш.)
даве́ранага (адуш.)
даве́раную даве́ранае даве́раныя (неадуш.)
даве́раных (адуш.)
Т. даве́раным даве́ранай
даве́ранаю
даве́раным даве́ранымі
М. даве́раным даве́ранай даве́раным даве́раных

Кароткая форма: даве́рана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэрары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрарыста, уласцівы яму. Тэрарысцкая група. □ Зінаіда Жучэнка — надзвычай давераная фігура ў тэрарысцкім асяроддзі. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субрэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Персанаж старажытных (першапачаткова французскіх) камедый і вадэвіляў — бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.

[Ад фр. soubrette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trustee [trʌˈsti:] n. law апяку́н; апяку́нка; папячы́цель; папячы́целька; даве́раная асо́ба;

a tru stee state дзяржа́ва-апяку́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)