дава́льна-тво́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дава́льна-тво́рны |
дава́льна-тво́рная |
дава́льна-тво́рнае |
дава́льна-тво́рныя |
| Р. |
дава́льна-тво́рнага |
дава́льна-тво́рнай дава́льна-тво́рнае |
дава́льна-тво́рнага |
дава́льна-тво́рных |
| Д. |
дава́льна-тво́рнаму |
дава́льна-тво́рнай |
дава́льна-тво́рнаму |
дава́льна-тво́рным |
| В. |
дава́льна-тво́рны (неадуш.) дава́льна-тво́рнага (адуш.) |
дава́льна-тво́рную |
дава́льна-тво́рнае |
дава́льна-тво́рныя (неадуш.) дава́льна-тво́рных (адуш.) |
| Т. |
дава́льна-тво́рным |
дава́льна-тво́рнай дава́льна-тво́рнаю |
дава́льна-тво́рным |
дава́льна-тво́рнымі |
| М. |
дава́льна-тво́рным |
дава́льна-тво́рнай |
дава́льна-тво́рным |
дава́льна-тво́рных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПА́РНЫ ЛІК у мовазнаўстве,
у старабеларускай мове адна з трох катэгарыяльных форм ліку, якая проціпастаўлялася адзіночнаму і множнаму ліку. Унаследаваны старажытнарускай мовай ад праславянскай мовы. Ужываўся пры абазначэнні парных прадметаў («двѣ руцѣ», «двѣ ноз»), а таксама двух аднолькавых у якіх-небудзь адносінах прадметаў ці істот («двѣ сестре», «двѣ жонце»).
Адрозніваліся 3 формы: назоўна-вінавальнага, родна-меснага і давальна-творнага склонаў. У назоўна-вінавальным склоне ў залежнасці ад тыпу скланення назоўнікі мелі канчаткі «-а», «-я», «-ѣ», «-и», «-ы»; у родна-месным і давальна-творным склонах назоўнікі ўсіх скланенняў мелі аднолькавыя канчаткі «-у/-ю» і «-ма». П.л. мелі ўсе зменныя часціны мовы. Разбурэнне Пл. з 13 ст. на ўсходнеславянскіх мовах звязана з развіццём абстрактнага лічэння.
П.л. ужываецца ў сучаснай славенскай мове, часткова ў інш. слав. мовах. Рэшткі П.л. захаваліся ў некат. бел. гаворках («дзве вядрэ», «дзве назе», «дзве сцяне»), а таксама ў літ. мове («вачыма», «грашыма», «плячыма», «дзвярыма»).
Літ.:
Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979;
Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1983.
М.Р.Прыгодзіч.
т. 12, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)