Дабры́нь

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Дабры́нь
Р. Дабры́ні
Д. Дабры́ні
В. Дабры́нь
Т. Дабры́нню
М. Дабры́ні

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Дабрынь (в., Ельскі р-н) 4/381 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дабрынь (в., Дубровенскі р-н) 3/561 (к.); 4/105, 305 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАБРЫ́НЬ,

вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Дуброўна—Горкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад Дуброўна, 109 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Зубры. 277 ж., 110 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 5, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)