гістрыё́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гістрыё́н гістрыё́ны
Р. гістрыё́на гістрыё́наў
Д. гістрыё́ну гістрыё́нам
В. гістрыё́на гістрыё́наў
Т. гістрыё́нам гістрыё́намі
М. гістрыё́не гістрыё́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гістрыён (вандроўны камедыянт) 4/297; 10/368

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гістрыён

(лац. histrio, -onis = акцёр)

1) вандроўны камедыянт у Стараж. Рыме;

2) вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Еўропе (параўн. жанглёр 1, шпільман).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпі́льман

(ням. Spielmann)

вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Германіі (параўн. гістрыён 2, жанглёр 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жанглёр

(фр. jongleur)

1) вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Францыі (параўн. гістрыён 2, шпільман);

2) цыркавы артыст, які спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў;

3) перан. той, хто спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)