Гі́ркі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гі́ркі
Р. Гі́рак
Гі́ркаў
Д. Гі́ркам
В. Гі́ркі
Т. Гі́ркамі
М. Гі́рках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГІ́РКІ,

вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Радунь—Астрына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 88 км ад г. Гродна, 27 км ад чыг. ст. Бастуны. 222 ж., 70 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 5, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гі́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гі́рка гі́ркі
Р. гі́ркі гі́рак
Д. гі́рцы гі́ркам
В. гі́рку гі́ркі
Т. гі́ркай
гі́ркаю
гі́ркамі
М. гі́рцы гі́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш. да гіра; маленькая гіра. Вымяраецца глыбіня часцей за ўсё пры дапамозе спецыяльнай гіркі — глыб[іня]мера. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнове́с собир., м., мн. нет, торг. гі́ры, род. гір, ед. гі́ра, -ры ж.; гі́ркі, -рак, ед. гі́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)