Гіпсавыя вырабы (у будаўніцтве) 3/489

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГІ́ПСАВЫЯ І ГІПСАБЕТО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ,

будаўнічыя вырабы з гіпсавага цеста (сумесь гіпсу і вады) і гіпсабетону (аснову яго складаюць гіпсавыя вяжучыя рэчывы з мінер. і арган. запаўняльнікамі і дабаўкамі, што запавольваюць схопліванне). Да іх адносяцца: гіпсабетонныя панэлі і пліты для перагародак, панэлі для асновы падлогі, перакрыццяў, камяні для вонкавых сцен, вентыляцыйныя блокі, сан.-тэхн. кабіны, абшыўныя лісты («сухая тынкоўка»), цепла- і гукаізаляцыйныя пліты, арх. дэталі і інш. Бываюць арміраваныя і неарміраваныя, суцэльныя, пустацелыя і ячэістыя. Фармуюцца ліццём, вібрыраваннем, прасаваннем і пракаткай. Яны лёгкія, вогнеўстойлівыя, з высокімі гукаізаляцыйнымі ўласцівасцямі, але воданяўстойлівыя і адносна невял. трываласці. Выкарыстоўваюцца ў канструкцыях (акрамя нясучых), ахаваных ад сістэм. ўвільгатнення, у памяшканнях з невысокай (да 60%) адноснай вільготнасцю паветра.

Гіпсавыя і гіпсабетонныя вырабы: 1—3 — гіпсавыя перагародачныя пліты (суцэльная, пустацелая і арміраваная чаротам); 4 — гіпсабетонная перагародачная панэль.

т. 5, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гі́псавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гі́псавы гі́псавая гі́псавае гі́псавыя
Р. гі́псавага гі́псавай
гі́псавае
гі́псавага гі́псавых
Д. гі́псаваму гі́псавай гі́псаваму гі́псавым
В. гі́псавы (неадуш.)
гі́псавага (адуш.)
гі́псавую гі́псавае гі́псавыя (неадуш.)
гі́псавых (адуш.)
Т. гі́псавым гі́псавай
гі́псаваю
гі́псавым гі́псавымі
М. гі́псавым гі́псавай гі́псавым гі́псавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́пнава-гі́псавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́пнава-гі́псавы ва́пнава-гі́псавая ва́пнава-гі́псавае ва́пнава-гі́псавыя
Р. ва́пнава-гі́псавага ва́пнава-гі́псавай
ва́пнава-гі́псавае
ва́пнава-гі́псавага ва́пнава-гі́псавых
Д. ва́пнава-гі́псаваму ва́пнава-гі́псавай ва́пнава-гі́псаваму ва́пнава-гі́псавым
В. ва́пнава-гі́псавы (неадуш.)
ва́пнава-гі́псавага (адуш.)
ва́пнава-гі́псавую ва́пнава-гі́псавае ва́пнава-гі́псавыя (неадуш.)
ва́пнава-гі́псавых (адуш.)
Т. ва́пнава-гі́псавым ва́пнава-гі́псавай
ва́пнава-гі́псаваю
ва́пнава-гі́псавым ва́пнава-гі́псавымі
М. ва́пнава-гі́псавым ва́пнава-гі́псавай ва́пнава-гі́псавым ва́пнава-гі́псавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«ЗО́ЛУШКА»,

пячора на Пд Букавіны, на Украіне. Даўж. каля 40 км. Утварылася ў тартонскіх (неагенавых) гіпсах. Характэрны сталактыты і сталагміты, гіпсавыя кветкі. Дно ўкрыта гліністымі наносамі. Спелеатурызм.

Р.​Р.​Паўлавец.

т. 7, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ЗАВО́Д ГІ́ПСУ І ГІ́ПСАВЫХ БУДДЭТА́ЛЕЙ.

Засн. ў 1944 у Мінску. Прадукцыю выпускае з 1948. У 1950—52 рэканструяваны і расшыраны. З 1999 вытв. рэсп. унітарнае прадпрыемства сучаснай назвы. Асн. прадукцыя (1999): гіпс, гіпсакардонныя лісты, пліты гіпсавыя перагародачныя, дэкар. і акустычныя.

т. 10, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНФЕЦІ́ (італьян. confetti),

рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і інш. Спачатку ў Італіі слова «К.» азначала розныя вырабы з цукру (цукеркі і інш.), якія кідалі з акон і балконаў у час вулічных шэсцяў і карнавалаў; пазней — гіпсавыя шарыкі ці інш., якія выкарыстоўваліся для гэтых мэт.

т. 8, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУДАЎНІ́ЧЫЯ РАСТВО́РЫ.

Выкарыстоўваюць для каменнай муроўкі, мантажу зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый, аховы метал. канструкцый і закладных дэталяў ад карозіі, для гідра-, цепла- і гукаізаляцыі будынкаў і збудаванняў. Атрымліваюць з сумесі вяжучага рэчыва (з вадой, часам без яе), дробнага запаўняльніку і дабавак (пры неабходнасці). Яны здольныя зацвердзяваць, склейваць каменныя матэрыялы і ўтвараць ахоўныя слаі буд. канструкцый.

Адрозніваюць будаўнічыя растворы: муравальныя, аддзелачныя (тынкавальныя, дэкаратыўныя) і спецыяльныя (ін’екцыйныя, тампанажныя, гарача- і кіслотаўстойлівыя, рэнтгенаахоўныя, акустычныя); цяжкія (шчыльнасць больш за 1500 кг/м³) і лёгкія (менш за 1500 кг/м³); цэментныя, вапнавыя, гіпсавыя і мяшаныя (цэментна-гліняныя, цэментна-вапнавыя, вапнава-гіпсавыя, палімерцэментныя, цэментна-перхлорвінілавыя). Будаўнічыя растворы рыхтуюць звычайна на аўтаматызаваных растворных з-дах і вузлах, дастаўляюць на буд. аб’екты ў спец. аўтацыстэрнах або аўтамабілях-самазвалах. Для зімовай муроўкі і тынкоўкі ў сумесь уводзяць процімарозныя дабаўкі, для павышэння тэхнал. якасцей і тэхн. характарыстык — пластыфікавальныя і паветраўцягвальныя дабаўкі. У дэкар. Будаўнічыя растворы дабаўляюць святло-, шчолача- і кіслотаўстойлівыя пігменты, спец. запаўняльнікі.

І.​І.​Леановіч.

т. 3, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУНГУ́РСКАЯ ПЯЧО́РА,

карставая пячора на Сярэднім Урале каля г. Кунгур, у Пермскай вобл. Расіі. Агульная даўж. да 5,6 км. 58 гротаў (найб. грот Географаў, даўж. 155 м) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Кальцытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэнні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянтавы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік прыроды. Пячора электрыфікавана. Турызм.

т. 9, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПТЫМІСТЫ́ЧНАЯ ПЯЧО́РА,

карставая гіпсавая пячора на Украіне, на З Падольскага ўзвышша, у міжрэччы рэк Серэт і Збруч. Гарызантальная, месцамі шматпавярховая, з буйнымі гротамі (Зялёны, Перакрыжаванне, Геолагаў і інш.). Па агульнай працягласці падземных хадоў і галерэй (157 км) займае 1-е месца ў Еўропе і 3-е ў свеце. У зах. ч. — азёры. Карнізы, друзы, гіпсавыя кветкі, сталактыты, нацёкі. Трапляецца пячорны жэмчуг. Адкрыта ў 1966. Помнік прыроды. Спелеатурызм.

т. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)