ГІПО́ІДНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
адзін з відаў зубчастай перадачы, якая ажыццяўляецца канічнымі коламі са скрыжаванымі восямі, прычым вось меншага кола змешчана адносна восі большага. Колы перадачы маюць вінтавыя або крывалінейныя зубы. Перадатачны лік большасці гіпоіднай перадачы. Да 10 (бывае да 30 і болей). Выкарыстоўваецца ў прыводах вядучых колаў аўтамабіляў і трактароў, у цеплавозах, тэкстыльных машынах, прэцызійных станках і г.д.
т. 5, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпо́ідны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гіпо́ідны |
гіпо́ідная |
гіпо́іднае |
гіпо́ідныя |
| Р. |
гіпо́іднага |
гіпо́іднай гіпо́іднае |
гіпо́іднага |
гіпо́ідных |
| Д. |
гіпо́іднаму |
гіпо́іднай |
гіпо́іднаму |
гіпо́ідным |
| В. |
гіпо́ідны (неадуш.) гіпо́іднага (адуш.) |
гіпо́ідную |
гіпо́іднае |
гіпо́ідныя (неадуш.) гіпо́ідных (адуш.) |
| Т. |
гіпо́ідным |
гіпо́іднай гіпо́іднаю |
гіпо́ідным |
гіпо́іднымі |
| М. |
гіпо́ідным |
гіпо́іднай |
гіпо́ідным |
гіпо́ідных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)