гіпафі́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гіпафі́з гіпафі́зы
Р. гіпафі́за гіпафі́заў
Д. гіпафі́зу гіпафі́зам
В. гіпафі́з гіпафі́зы
Т. гіпафі́зам гіпафі́замі
М. гіпафі́зе гіпафі́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіпафі́з и гіпо́фіз, -за м., анат. гипо́физ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпафі́з і гіпо́фіз, ‑а, м.

Залоза ўнутранай сакрэцыі, якая знаходзіцца на ніжняй паверхні галаўнога мозга і робіць уплыў на рост і развіццё арганізма.

[Грэч. hypóphysis — адростак.]

гіпо́фіз, ‑а, м.

Спец. Залоза ўнутранай сакрэцыі ў пазваночных жывёл і чалавека, размешчаная пад галаўным мозгам, якая ўплывае на рост і развіццё арганізма.

[Ад грэч. hypóphysis — адростак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)