-гінія

(гр. gyne = жанчына)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыналежнасць да жаночага полу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратэрагі́нія

(ад гр. proteros = першы, больш ранні + -гінія)

больш ранняе даспяванне ў кветках рыльцаў песцікаў, чым тычынак, форма дыхагаміі (проціл. пратэрандрыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

полігіні́я

(ад полі- + -гінія)

мнагажонства, форма групавога шлюбу аднаго мужчыны з некалькімі жанчынамі; была распаўсюджана ў мусульманскіх краінах, Кітаі, Афрыцы і Акіяніі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)