БРЭ́СЦКІЯ ГІ́ЛЬЗАВА-ПАПЯРО́СНЫЯ І ГІ́ЛЬЗАВЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ І ФА́БРЫКІ.

Дзейнічалі ў 1878—1914 у г. Брэст. Мелі машыны для рэзання паперы і кардону, пераплётныя і гільзавыя, станкі для вырабу гільзаў, метал. папяросныя машынкі; выкарыстоўвалі конныя прыводы і рухавікі, газава-бензінавыя і паравыя рухавікі (з 1905). Выраблялі гільзы папяросныя, у т. л. з муштукамі, гільзы для набівання папярос з маісавай паперы, кардон для муштукоў і скрынак. На кожнай мануфактуры за год выраблялася гільзаў на суму да 10—20 тыс. руб., працавала ад 16 (1885) да 200 (1892) рабочых. На кожнай ф-цы штогод выраблялі прадукцыі на суму да 26—40 тыс. руб., працавала ад 100 (1896) да 25 (1910) рабочых.

т. 3, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гі́льзавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гі́льзавы гі́льзавая гі́льзавае гі́льзавыя
Р. гі́льзавага гі́льзавай
гі́льзавае
гі́льзавага гі́льзавых
Д. гі́льзаваму гі́льзавай гі́льзаваму гі́льзавым
В. гі́льзавы (неадуш.)
гі́льзавага (адуш.)
гі́льзавую гі́льзавае гі́льзавыя (неадуш.)
гі́льзавых (адуш.)
Т. гі́льзавым гі́льзавай
гі́льзаваю
гі́льзавым гі́льзавымі
М. гі́льзавым гі́льзавай гі́льзавым гі́льзавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)