ГІЕ́НАВЫЯ

(Hyaenidae),

сямейства млекакормячых атр. Драпежных. 3 роды: гіены паласатыя (Hyaena), гіены плямістыя (Crocuta) і ваўкі земляныя (Proteles). 4 віды: гіена паласатая (H. hyaena), гіена бурая (H. brunnea), гіена плямістая (C. crocuta), воўк земляны (P. cristatus). Пашыраны ў Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд.-Зах. Азіі. Жывуць пераважна ў паўпустынях і пустынях. Гіена бурая і падвід гіена барбарыйская (H. hyaena barbara) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. цела 55—165 см, хваста 20—33 см, маса 10—80 кг. Поўсць жаўтавата-шэрая ці брудна-бурая з плямамі і папярочнымі палосамі. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія; шыя тоўстая, галава масіўная, зубы і сківіцы моцныя. Анальныя залозы выдзяляюць сакрэт з рэзкім пахам. Нараджаюць 2—4 (зрэдку 6) дзіцянят. Начныя драпежнікі, жывяцца пераважна мярцвячынай, нападаюць на дзікіх капытных, зрэдку на свойскую жывёлу.

т. 5, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіе́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гіе́навы гіе́навая гіе́навае гіе́навыя
Р. гіе́навага гіе́навай
гіе́навае
гіе́навага гіе́навых
Д. гіе́наваму гіе́навай гіе́наваму гіе́навым
В. гіе́навы (неадуш.)
гіе́навага (адуш.)
гіе́навую гіе́навае гіе́навыя (неадуш.)
гіе́навых (адуш.)
Т. гіе́навым гіе́навай
гіе́наваю
гіе́навым гіе́навымі
М. гіе́навым гіе́навай гіе́навым гіе́навых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)