гідро́лізны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гідро́лізны гідро́лізная гідро́лізнае гідро́лізныя
Р. гідро́лізнага гідро́лізнай
гідро́лізнае
гідро́лізнага гідро́лізных
Д. гідро́лізнаму гідро́лізнай гідро́лізнаму гідро́лізным
В. гідро́лізны (неадуш.)
гідро́лізнага (адуш.)
гідро́лізную гідро́лізнае гідро́лізныя (неадуш.)
гідро́лізных (адуш.)
Т. гідро́лізным гідро́лізнай
гідро́лізнаю
гідро́лізным гідро́лізнымі
М. гідро́лізным гідро́лізнай гідро́лізным гідро́лізных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гідро́лізны хим. гидро́лизный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гідро́лізны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідролізу, прызначаны для яго. Гідролізны завод. Гідролізная апрацоўка кармоў. // Прыгатаваны шляхам гідролізу. Гідролізны спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідро́ліз, -у, м. (спец.).

Абменная рэакцыя паміж рэчывам і вадой.

|| прым. гідро́лізны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гідролізны лігніт 3/477

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бабруйскі гідролізны завод 3/477; 12/473

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІ ГІДРО́ЛІЗНЫ ЗАВО́Д.

Пабудаваны ў 1936 у г. Бабруйск для перапрацоўкі адходаў Бабруйскага дрэваапр. камбіната. У час Вял. Айч. вайны разбураны, адноўлены ў 1944—47. У 1960 пушчаны цэх па вытв-сці вуглекіслаты, у 1967 — па вытв-сці кармавых дражджэй, у 1994 — цэх рэктыфікацыі этылавага спірту. З 1985 выпускае штучны заменнік жэньшэню. Асн. прадукцыя (1995): дрожджы кармавыя, фурфурол, тэхн. этылавы рэктыфікаваны спірт, вуглякіслы газ.

С.​А.​Казак-Антаневіч.

т. 2, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэчыцкі доследна-прамысловы гідролізны завод

т. 14, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гидро́лизный гідро́лізны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІКРАБІЯЛАГІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна хімічнай прамысловасці, у якой вытв. працэсы звязаны з мікрабіял. сінтэзам нехарч. сыравіны. Выкарыстоўвае нафту і прыродны газ, гідралізаты драўніны, адходы прамысл. перапрацоўкі с.-г. прадукцыі (збожжавых культур, сланечніку, цукр. буракоў і інш.). Вырабляе бялкова-вітамінныя канцэнтраты, антыбіётыкі, амінакіслоты, бактэрыяльныя ўгнаенні, прэпараты для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, а таксама прадукты комплекснай перапрацоўкі расліннай сыравіны — ксіліт, фурфурол і інш. Галіна развіта ў большасці краін свету, найбольш — у ЗША, Германіі, Японіі, Расіі, Італіі, Францыі. На Беларусі прадстаўлена кірункамі: вытв-сцю кармавых бялковых рэчываў, кармавых вітамінаў, кармавых дражджэй і антыбіётыкаў немедыцынскага прызначэння. Кармавы бялок выпускаюць Рэчыцкі доследна-прамысл. гідролізны і Бабруйскі гідролізны з-ды, кармавыя вітаміны — Пінскі з-д кармавых вітамінаў. Ветэрынарныя прэпараты выпускаюць з-ды ветэрынарных прэпаратаў у Віцебску і Магілёве. Буйнейшае прадпрыемства па вытв-сці бялкова-вітамінных канцэнтратаў — Наваполацкі бялкова-вітамінны з-д (у 1999 знаходзіцца ў стадыі рэарганізацыі ў сувязі з пераходам вытв-сці з вуглевадароднай сыравіны на с.-г. сыравіну).

Л.​А.​Паўловіч.

т. 10, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)