гідрафі́зіка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гідрафі́зіка
Р. гідрафі́зікі
Д. гідрафі́зіцы
В. гідрафі́зіку
Т. гідрафі́зікай
гідрафі́зікаю
М. гідрафі́зіцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гідрафі́зіка ж. гидрофи́зика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гідрафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Раздзел геафізікі, які вывучае працэсы, што адбываюцца ў гідрасферы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гідрафізіка 3/408, 470, 475

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГІДРАФІ́ЗІКА

(ад гідра... + фізіка),

раздзел геафізікі, які вывучае фіз. ўласцівасці гідрасферы і працэсы, што ў ёй адбываюцца. Даследуе малекулярную будову вады ва ўсіх яе станах (вадкім, цвёрдым, газападобным); фіз. ўласцівасці вады, снегу, ільду (цеплавыя, радыяцыйныя, электрычныя, радыеактыўныя, акустычныя, мех. і інш.), а таксама дынамічныя і тэрмічныя працэсы ў воднай абалонцы Зямлі, пашырэнне, паглынанне і рассейванне святла ў ёй. Падзяляецца на фізіку мора і фізіку вод сушы.

т. 5, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гідрафі́зіка ж. Hydrophysk f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гідрафі́зіка

(ад гідра- + фізіка)

раздзел геафізікі, які вывучае фізічныя працэсы, што адбываюцца ў гідрасферы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрафі́зік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гідрафі́зік гідрафі́зікі
Р. гідрафі́зіка гідрафі́зікаў
Д. гідрафі́зіку гідрафі́зікам
В. гідрафі́зіка гідрафі́зікаў
Т. гідрафі́зікам гідрафі́зікамі
М. гідрафі́зіку гідрафі́зіках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гидрофи́зика гідрафі́зіка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІДРАЛО́ГІЯ СУ́ШЫ,

навука аб паверхневых водах сушы; раздзел гідралогіі. Падзяляецца на гідралогію рэк, азёразнаўства і балотазнаўства. Асн. раздзелы гідралогіі сушы: гідраметрыя, гідралагічныя разлікі, гідралагічныя прагнозы, гідрафізіка, гідрахімія, гідраграфія, дынаміка вод сушы, рэчышчавыя працэсы; да сярэдзіны 20 ст. ўключала і гляцыялогію. Гідралогія сушы даследуе працэсы фарміравання воднага балансу і сцёку, структуру рачной плыні, водаабмен у азёрах і вадасховішчах, рэчышчавыя і берагавыя працэсы, тэрмічныя і лядовыя з’явы, хімізм вод, распрацоўвае гідралагічныя прылады і інш. Звесткі гідралогіі сушы выкарыстоўваюць у воднай гаспадарцы.

А.Л.Макарэвіч.

т. 5, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)