ГІГРАФО́БЫ

[ад гігра... + ...фоб(ы)],

наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя. Жывуць пераважна на сухіх мясцінах (напр., асака пясчаная, лясныя мурашкі, многія віды насякомых і інш.). Гл. таксама Гіграфілы.

т. 5, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіграфо́бы

(ад гігра- + -фоб)

наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграфо́б

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гіграфо́б гіграфо́бы
Р. гіграфо́ба гіграфо́баў
Д. гіграфо́бу гіграфо́бам
В. гіграфо́ба гіграфо́баў
Т. гіграфо́бам гіграфо́бамі
М. гіграфо́бе гіграфо́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)