гібралта́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гібралта́рскі гібралта́рская гібралта́рскае гібралта́рскія
Р. гібралта́рскага гібралта́рскай
гібралта́рскае
гібралта́рскага гібралта́рскіх
Д. гібралта́рскаму гібралта́рскай гібралта́рскаму гібралта́рскім
В. гібралта́рскі (неадуш.)
гібралта́рскага (адуш.)
гібралта́рскую гібралта́рскае гібралта́рскія (неадуш.)
гібралта́рскіх (адуш.)
Т. гібралта́рскім гібралта́рскай
гібралта́рскаю
гібралта́рскім гібралта́рскімі
М. гібралта́рскім гібралта́рскай гібралта́рскім гібралта́рскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гібралтарскі праліў 2/6; 3/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў (Estrecho de Gibraltar),

праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд. — Танжэр (Марока).

т. 5, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гібралта́рскі пралі́ў м. die Stráße (-) von Gibráltar

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гибралта́рский проли́в Гібралта́рскі пралі́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПІТЭ́АС (Pytheas), Піфей (4 ст. да н.э.),

старажытнагрэчаскі мараплавец, астраном, матэматык і географ. Нарадзіўся ў грэч. калоніі Масалія (цяпер г. Марсель, Францыя). Паміж 350 і 320 да н.э. праплыў з Масаліі праз Гібралтарскі праліў уздоўж. зах. і паўн. берагоў Еўропы. Адкрыў а-вы Зеландыя, Вялікабрытанія і Ірландыя, п-вы Брэтань і Скандынаўскі, моры Паўн. і Ірландскае, праліў Катэгат і Біскайскі заліў, апісаў прыроду і насельніцтва в-ва Вялікабрытанія, які назваў Брытаніяй. Вызначыў сувязь паміж рухам Месяца і прыліўна-адліўнымі з’явамі акіяна, вылічыў нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.

Літ.:

Авадяева Е.Н., Зданович Л.И. 100 великих мореплавателей. М., 1999;

Верн Ж. Проклятое золото: Пер. с фр. Гродно, 1994.

М.​К.​Багадзяж.

т. 12, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

strait [streɪt] n.

1. ву́зкі пралі́ў; прато́ка;

the Strait of Gibralter Гібралта́рскі пралі́ў

2. pl. straits ця́жкасці, кло́пат;

be in serious financial straits мець сур’ёзныя фіна́нсавыя прабле́мы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ФІНІКІ́ЙСКІЯ ПАДАРО́ЖЖЫ,

сукупнасць найб. значных падарожжаў фінікійцаў у 15—5 ст. да н.э. З’яўляюцца адной з крыніц геагр. ведаў чалавецтва. Фінікійцам належыць прыярытэт у адкрыцці і даследаваннях Зах. Міжземнамор’я. Да 15 ст. да н.э. яны плавалі да берагоў Крыта, адкрылі а-вы Эгейскага м., паўд. бераг Балканскага п-ва, в-аў Сіцылія, Балеарскія а-вы, Мальту, паўн. бераг Афрыкі, паўд.-ўсх. бераг Пірэнейскага п-ва. На мяжы 12—11 ст. да н.э. выйшлі ў Атлантычны ак., адкрылі зах. бераг Пірэнейскага п-ва. У 6—5 ст. да н.э. першыя з народаў Міжземнамор’я дасягнулі берагоў Брытаніі (падарожжа Гамількі да «Алавяных астравоў»), плавалі ўздоўж зах. берага Афрыкі. Самае значнае іх падарожжа ў канцы 7 ст. да н.э. — экспедыцыя па даручэнні егіп. цара Неха: за 3 гады яны абагнулі Афрыку і вярнуліся праз Гібралтарскі праліў («слупы Мелькарта»), здзейсніўшы плаванне больш як за 2 тыс. гадоў да Васка да Гамы.

Літ.:

Шифман И.Ш. Финикийские мореходы. М., 1965.

т. 16, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІБРАЛТА́Р (Gibraltar),

уладанне Вялікабрытаніі на Пд Пірэнейскага п-ва, каля Гібралтарскага праліва. Нейтральнай зонай аддзелены ад ісп. г. Ла-Лінеа. Важны стратэг. пункт на Міжземным м. Пл. 6,5 км². Нас. 32 тыс. чал. (1993). Большасць насельніцтва гібралтарцы — нашчадкі іспанцаў, англічан, мальтыйцаў і інш. Афіц. мова — англійская, пашырана таксама іспанская. Паводле веравызнання 77% католікаў, па 7% мусульман і англікан. Каля паловы насельніцтва занята ў гандлі і абслуговых галінах. Гібралтар складаецца са скалы (выш. да 425 м) і пясчанага перашыйка, які злучае іх з паўвостравам. Прырода і клімат міжземнаморскія. Гаспадарка звязана пераважна з абслугоўваннем ваенна-марской і ваенна-паветр. баз Вялікабрытаніі, транзітнага порта (заходзіць каля 3 тыс. суднаў за год). Рээкспартны гандаль, увоз нафтапрадуктаў, харч. тавараў, прэснай вады. Замежны турызм (штогод 4,2—5 млн. чал.). Суднарамонтныя верфі. Швейныя ф-кі, з-ды па вытв-сці піва і мінер. вады, каваапрацоўчыя, тытунёвыя, рыбакансервавыя, алейныя прадпрыемствы. Асн. гандл. партнёры Вялікабрытанія, Іспанія, Данія, Японія. Грашовая адзінка — гібралтарскі фунт стэрлінгаў.

Гісторыя. Пасяленні чалавека на тэр. Гібралтара існавалі са стараж. часоў. Гібралтар быў вядомы стараж. грэкам і рымлянам пад назвай Кальпе, адзін з Геркулесавых слупоў. У пач. 8 ст. араб. палкаводзец Тарык ібн Сеід пабудаваў тут крэпасць Джэбель-ат-Тарык (гара Тарыка). Пазней крэпасць сталі называць Гібралтар, у 1160 побач з ёю ўзнік араба-маўрытанскі горад. У 1309—33 крэпасцю валодалі іспанцы, потым мараканцы, якія пабудавалі яшчэ больш магутныя ўмацаванні (частка іх захавалася да нашага часу). У 1462 Гібралтар зноў захоплены іспанцамі. У час вайны за ісп. спадчыну ў 1704 аб’яднаная англа-галандская эскадра пад камандаваннем англ. адмірала Дж.​Рока захапіла Гібралтар. Паводле Утрэхцкага міру 1713 Гібралтар замацаваны за Вялікабрытаніяй і стаў яе ваен.-марской базай. У 18 ст. Іспанія неаднойчы спрабавала рознымі спосабамі вярнуць Гібралтар. Самая працяглая 4-гадовая яго аблога (1779—83) скончылася няўдачай. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 зноў прызнаны ўладаннем Вялікабрытаніі, у 1830 абвешчаны брыт. калоніяй. Значэнне Гібралтара вырасла пасля адкрыцця ў 1869 Суэцкага канала. У 1907 Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія заключылі пагадненне аб захаванні ў Гібралтарскім праліве статус-кво. У 2-ю сусв. вайну ўсё грамадз. насельніцтва Гібралтара эвакуіравана ў Вялікабрытанію (пасля вайны вярнулася). Іспанія зноў заявіла аб сваім праве на Гібралтар, у 1966 яна аб’явіла блакаду Гібралтара, спыніла ўсе яго зносіны з мацерыком.

У маі 1969 прынята новая канстытуцыя Гібралтара, якая ўвяла мясц. самакіраванне, 30.7.1969 адбыліся першыя выбары ў мясц. Асамблею, сфарміраваны ўрад. Заканад. ўлада ў Гібралтары належаць губернатару, якога прызначае брыт. манарх, і палаце сходу. У 1975 (пасля смерці дыктатара Ф.Франка) Іспанія змякчыла свае пазіцыі — адмяніла абмежаванні на ўезд і выезд з Гібралтара, аднавіла тэлеф. сувязь і інш. У 1980 падпісана Лісабонскае пагадненне аб статусе Гібралтара. Аднак паміж Вялікабрытаніяй і Іспаніяй працягваецца саперніцтва за Гібралтар. У 1984 падпісана ісп.-брыт. дэкларацыя аб пачатку перагавораў па ўрэгуляванні праблемы Гібралтара. Адкрыццё ў 1985 сухапутнай граніцы аслабіла напружанне ў адносінах паміж гэтымі краінамі. У 1991 Гібралтар пакінулі апошнія часці брыт. сухапутных войск, засталіся толькі падраздзяленні ВМС і ВПС. На парламенцкіх выбарах у 1992 перамагла кіруючая Сацыяліст. партыя працы.

В.​У.​Адзярыха (гісторыя).

т. 5, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)