ірландская культ.-асв.арг-цыя канца 19 — пач. 20 ст.Засн. ў 1893 пісьменнікам Д.Хайдам, гісторыкам Дж.Мак-Нейлам і інш. прадстаўнікамі ірл.нац. інтэлігенцыі ва ўмовах брыт. панавання. Мела на мэце адраджэнне ірл. (гэльскай) мовы і замену англ. культуры ў Ірландыі нац. кельцка-ірландскай. Садзейнічала развіццю нац. л-ры, музыкі, т-ра, адкрыццю Нац.ірл. ун-та ў Дубліне (1908).
заліў Балтыйскага м., каля берагоў Польшчы і Расіі. Даўж. да 74 км, шыр. каля ўваходу 107 км, глыб. да 115 м. У Гданьскі заліў упадае р. Вісла. Салёнасць 8 ‰. На ПнЗГэльская каса аддзяляе ад Гданьскага заліва Пуцкую бухту, на ПдУ Балтыйская каса — Віслінскі і Калінінградскі залівы. Прылівы мяшаныя (да 0,1 м). Гал. парты: Гдыня, Гданьск (Польшча), Балтыйск (Расія).