гу́сь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. гу́сь гу́сі
Р. гу́сі гусе́й
Д. гу́сі гуся́м
В. гу́сь гусе́й
Т. гу́ссю гуся́мі
М. гу́сі гуся́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гусь, -і, мн. гу́сі, -е́й, ж.

Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

Як з гусі вада (таксама перан.: нічога не дзейнічае).

|| памянш.-ласк. гу́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

|| прым. гусі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гусь м. гусь, род. гусі́ ж.; (самец) гуса́к, -ка́ м.;

как с гу́ся вода́ як з гусі́ вада́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гусь ж.

1. гусь м.;

гадава́ць гусе́й — разводи́ть гусе́й;

2. (самка гуся) гусы́ня;

як з гусі́ вада́ — как с гу́ся вода́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гусь, ‑і; Р мн. гусей; ж.

Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы. Панчанка. Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі. Гамолка.

•••

Як з гусі вада гл. вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гусь (адзенне) 1/103

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гусь ж. Gans f -, Gänse;

з яго́ як з гу́сі вада́ s das ist ihm schnppe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гусь

Том: 7, старонка: 203.

img/07/07-203_1017_Гусь.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Гусьгусь’. Лексема праславянскага характару: рус. гусь, укр. гусь, польск. gęś, чэш. hus, славен. gȏs і г. д. Агляд версій адносна захавання ў слав. мовах формы *gǫsь (а не *zǫsь) гл. у Фасмера, 1, 478. Трубачоў мяркуе, што слова мае гукапераймальны характар, таму ў слав. мовах рэгулярнасць фанетычных змен магла і не мець месца (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 88–89; там і дыскусія).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Белалобая гусь 2/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)