ГУРЫ́ЙСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальная дзяржава на тэр. Зах. Грузіі (Гурыі) у 14 — пач. 19 ст. Уключала таксама тэр. Аджарыі з г. Батумі. Палітычна незалежная з 16 ст. Унутр. міжусобіцы і барацьба з Турцыяй прывялі Гурыйскае княства да заняпаду, а яго правіцелі сталі васаламі цароў Імерэты. У 18 ст. Аджарыя з Батумі, гарады Кабулеты і Хіна заваяваны туркамі. У 1811 Гурыйскае княства далучана да Рас. імперыі, у складзе яе захоўвала аўтаномію да 1828.
т. 5, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуры́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гуры́йскі |
гуры́йская |
гуры́йскае |
гуры́йскія |
| Р. |
гуры́йскага |
гуры́йскай гуры́йскае |
гуры́йскага |
гуры́йскіх |
| Д. |
гуры́йскаму |
гуры́йскай |
гуры́йскаму |
гуры́йскім |
| В. |
гуры́йскі (неадуш.) гуры́йскага (адуш.) |
гуры́йскую |
гуры́йскае |
гуры́йскія (неадуш.) гуры́йскіх (адуш.) |
| Т. |
гуры́йскім |
гуры́йскай гуры́йскаю |
гуры́йскім |
гуры́йскімі |
| М. |
гуры́йскім |
гуры́йскай |
гуры́йскім |
гуры́йскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГУ́РЫЯ,
гістарычная вобласць на З Грузіі (сучасныя Махарадзеўскі, Чахатаурскі і Ланчхуцкі р-ны Грузіі). У 14 — пач. 19 ст. тут існавала Гурыйскае княства. У 1811—1917 у складзе Расіі. На яе тэр. адбыліся 2 сял. паўстанні супраць рас. адміністрацыі і мясц. памешчыкаў (у 1841 і 1905), ліквідаваныя рас. войскамі. З 1918 у складзе Грузіі.
т. 5, с. 540
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)