гу́паць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гу́паю гу́паем
2-я ас. гу́паеш гу́паеце
3-я ас. гу́пае гу́паюць
Прошлы час
м. гу́паў гу́палі
ж. гу́пала
н. гу́пала
Загадны лад
2-я ас. гу́пай гу́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гу́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гу́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Глуха стукаць, удараць.

Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакр. гу́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гу́пат, -у, М -паце, м. і гу́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́паць несов., разг. сту́кать, ударя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Глуха стукаць, удараць. Да гэтага часу людзі паабмалочваліся, толькі ў кагосьці аднаго гупаў на таку старасвецкі цапок. Чорны. Капыты спутаных ног глуха гупаюць у зямлю. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́паць разм stmpfen vi, trmpeln vi, trppeln vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гу́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да гупаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́пат, ‑у, М ‑паце, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Даносіўся мяккі гупат цяжкіх кавальскіх молатаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стукаць, стукацца, пастукваць, ляскаць, біць, біцца, цокаць; стукацець, стукатаць, грукаць, грукатаць, грукацець, тарахцець, ласкатаць, тукаць, тукатаць, тухкаць, тахкаць, цюкаць, бухаць, гопаць, гупаць, цупаць, лопаць, ляпаць, лескатаць, лапацець, лязгаць (разм.); барабаніць, бубніць, бубнець, малаціць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)