гу́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гу́нскі |
гу́нская |
гу́нскае |
гу́нскія |
| Р. |
гу́нскага |
гу́нскай гу́нскае |
гу́нскага |
гу́нскіх |
| Д. |
гу́нскаму |
гу́нскай |
гу́нскаму |
гу́нскім |
| В. |
гу́нскі (неадуш.) гу́нскага (адуш.) |
гу́нскую |
гу́нскае |
гу́нскія (неадуш.) гу́нскіх (адуш.) |
| Т. |
гу́нскім |
гу́нскай гу́нскаю |
гу́нскім |
гу́нскімі |
| М. |
гу́нскім |
гу́нскай |
гу́нскім |
гу́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГУ́НЫ
(грэч. Hunnoi, лац. Chunni, Hunni),
качавы народ, які склаўся ў 2 — 4 ст. у Прыураллі з мясц. уграў і сарматаў і цюркскамоўных хуну, што прыйшлі ў 2 ст. з Цэнтр. Азіі. У 370-х г. гуны пачалі прасоўвацца на З, што дало штуршок Вялікаму перасяленню народаў. Яны скарылі аланаў Паўн. Каўказа і ў 375 разграмілі готаў у Паўн. Прычарнамор’і. У пач. 5 ст. асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усх. Рым. імперыю. Да сярэдзіны 5 ст. гуны — саюзнікі Зах. Рым. імперыі ў барацьбе супраць герм. плямён. Падначалілі остготаў, герулаў, гепідаў і інш., склаўся т.зв. гунскі саюз плямён, які дасягнуў найб. магутнасці пры Атыле [434—453]. У 451 гуны з саюзнікамі ўварваліся ў Галію, але былі разбіты на Каталаунскіх палях. Пасля смерці Атылы з-за паўстанняў герм. плямён гунскі саюз распаўся: у 455 у бітве з імі на р. Недао (Панонія) гуны разбіты і падаліся ў Прычарнамор’е. У 469 намагаліся прарвацца на Балканы. Пазней гуны як народ зніклі, але іх імем доўгі час называлі розных качэўнікаў Прычарнамор’я.
В.С.Пазднякоў.
т. 5, с. 535
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)