гуманіта́рны, -ая, -ае.

1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

Гуманітарныя праблемы.

2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманіта́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуманіта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гуманіта́рны гуманіта́рная гуманіта́рнае гуманіта́рныя
Р. гуманіта́рнага гуманіта́рнай
гуманіта́рнае
гуманіта́рнага гуманіта́рных
Д. гуманіта́рнаму гуманіта́рнай гуманіта́рнаму гуманіта́рным
В. гуманіта́рны (неадуш.)
гуманіта́рнага (адуш.)
гуманіта́рную гуманіта́рнае гуманіта́рныя (неадуш.)
гуманіта́рных (адуш.)
Т. гуманіта́рным гуманіта́рнай
гуманіта́рнаю
гуманіта́рным гуманіта́рнымі
М. гуманіта́рным гуманіта́рнай гуманіта́рным гуманіта́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гуманіта́рны гуманита́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гуманіта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да свядомасці чалавека, чалавечага грамадства і яго культуры. Гуманітарная адукацыя. Гуманітарныя навукі.

2. Прасякнуты духам гуманізму; гуманны. Гуманітарнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуманіта́рны géisteswissenschaftlich;

гуманіта́рныя наву́кі Géisteswissenschaften pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гуманіта́рны

(фр. humanitaire, ад лац. humanitas = чалавечая прырода, адукаванасць)

1) які адносіцца да чалавечага грамадства, да чалавека;

г-ае права — нормы міжнароднага права, накіраваныя на абарону правоў і свабод чалавека;

2) звязаны з грамадскімі навукамі, якія вывучаюць гісторыю і культуру чалавецтва (напр. г-ая адукацыя);

3) прасякнуты духам гуманізму, гуманны (напр. г-ае мастацтва).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гуманіта́рны

(ад лац. humanitas = чалавечая прырода, адукаванасць)

1) які адносіцца да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў (напр. г-ая дапамога);

2) звязаны з грамадскімі навукамі, якія вывучаюць культуру і гісторыю чалавецтва, у адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук (напр. г-ая адукацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сацыя́льна-гуманіта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сацыя́льна-гуманіта́рны сацыя́льна-гуманіта́рная сацыя́льна-гуманіта́рнае сацыя́льна-гуманіта́рныя
Р. сацыя́льна-гуманіта́рнага сацыя́льна-гуманіта́рнай
сацыя́льна-гуманіта́рнае
сацыя́льна-гуманіта́рнага сацыя́льна-гуманіта́рных
Д. сацыя́льна-гуманіта́рнаму сацыя́льна-гуманіта́рнай сацыя́льна-гуманіта́рнаму сацыя́льна-гуманіта́рным
В. сацыя́льна-гуманіта́рны (неадуш.)
сацыя́льна-гуманіта́рнага (адуш.)
сацыя́льна-гуманіта́рную сацыя́льна-гуманіта́рнае сацыя́льна-гуманіта́рныя (неадуш.)
сацыя́льна-гуманіта́рных (адуш.)
Т. сацыя́льна-гуманіта́рным сацыя́льна-гуманіта́рнай
сацыя́льна-гуманіта́рнаю
сацыя́льна-гуманіта́рным сацыя́льна-гуманіта́рнымі
М. сацыя́льна-гуманіта́рным сацыя́льна-гуманіта́рнай сацыя́льна-гуманіта́рным сацыя́льна-гуманіта́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ГУМАНІТА́РНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т,

недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1992 у Мінску. Арыентуецца на адукац. стандарты вядучых еўрап. і паўн.-амер. ун-таў. Рыхтуе эканамістаў, тэолагаў, псіхолагаў, філосафаў, мастацтвазнаўцаў, дызайнераў, прававедаў, палітолагаў і інш. У 1997/98 навуч. г. ф-ты: мастацтваў, права, эканомікі, псіхалогіі, тэалогіі, франка-бел. ф-т паліт. і адм. навук. Мае цэнтры: эканам. і сац. даследаванняў, амер., еўрап., гендэрных даследаванняў; б-ку і выд-ва.

т. 6, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ГУМАНІТА́РНЫ АДУКАЦЫ́ЙНА-КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, установа, мэтай якой з’яўляюцца навучанне, выхаванне і перадпрафесійная падрыхтоўка будучых дзеячаў бел. культуры і навукі. Засн. 28.11.1990 па ініцыятыве Мін-ва адукацыі і Таварыства беларускай мовы імя Ф.​Скарыны. У структуры цэнтра гуманітарны ліцэй (з 1991), метадычны, выдавецкі, кінатэлевізійны і вытворчы аддзелы.

Ліцэй мае дзённае, нядзельнае (школьнікі) і вячэрняе (дарослыя) аддзяленні. На дзённае аддзяленне прымаюцца школьнікі пасля 7 класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. На 1-м і 2-м курсах вучні атрымліваюць базавую адукацыю, на 3-м і 4-м — сярэднюю. Пашырана вывучаюцца гісторыя Беларусі, бел. мова, яе гісторыя і культура, геаграфія Беларусі і краязнаўства, замежная мова, агульная геаграфія, а таксама бел. этнаграфія, фальклор, гісторыя бел. дойлідства, выяўл. мастацтва, муз. культуры, асновы рэлігіязнаўства, права, паліталогіі, традыц. логіка, лац. мова, культура вуснай мовы.

Цэнтр рыхтуе і выдае навуч. і метадычныя дапаможнікі, здымае навуч. фільмы. У 1992 адчынены філіялы цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Светлагорску.

т. 2, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)