ГУЛЯ́ЕЎ (Дзмітрый Цімафеевіч) (5.11.1915, с. Іванаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 5.9.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Чаркаскі дарожна-буд. тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-паліт. вучылішчы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у партызанах: да крас. 1942 камісар, потым камандзір атрада, з чэрв. 1943 камандзір 101-й партыз. брыгады імя Аляксандра Неўскага, якая дзейнічала на тэр. Старобінскага р-на Мінскай вобл. Загінуў у баі. На месцы гібелі ў в. Калініна Слуцкага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ (Юрый Аляксандравіч) (9.9.1930, г. Цюмень, Расія — 24.4.1986),
рускі і ўкраінскі спявак (лірычны барытон). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1954). З 1955 у Свярдлоўскім і Данецкім оперных т-рах. З 1960 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета, з 1975 — Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Анегін, Раберт («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф ды Луна, Рэната («Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Яго канцэртны рэпертуар уключаў больш як 200 вак. твораў. Аўтар песень, у т. л. «Мне дарыла Расія», «Беражыце сяброў», «Жадаю Вам». Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
башма́чнік, ‑а, м.
Чыгуначнік, спецыяліст па спыненню вагонаў з дапамогай башмакоў. — Гэта агіднасць! Гэта нахабства! — крычаў башмачнік Сцяпан Стукаў. Яму энергічна падтакваў стрэлачнік Пятро Гуляеў.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)