гультаява́тасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. гультаява́тасць
Р. гультаява́тасці
Д. гультаява́тасці
В. гультаява́тасць
Т. гультаява́тасцю
М. гультаява́тасці

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гультаява́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гультаяватага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gnuśność

ж. лянота, гультаяватасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шалапу́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць шалапутнага. Боўдзілам звалі вяскоўцы Сямёна Кірэйку даўно. Звалі так за яго гультаяватасць, шалапутнасць ды цягу да гарэлкі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напуска́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напусціць.

•••

На вочы не напускаць каго — не цярпець, адносіцца з пагардай, жорстка. І біў [Лёня] мяне не менш, як у той казцы дзед казу. Маці, якая і сама не напускала на вочы мяне за гультаяватасць, і то аднойчы не сцярпела: — Ды годзе табе яго дубасіць... Сачанка.

напуска́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Даць магчымасць увайсці, пранікнуць вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Напускаць мух у хату. Напускаць дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)