гудо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гудо́к гудкі́
Р. гудка́ гудко́ў
Д. гудку́ гудка́м
В. гудо́к гудкі́
Т. гудко́м гудка́мі
М. гудку́ гудка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гудо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

1. Механічны свісток, які падае сігналы.

Паравозны г.

2. Працяжны аднастайны гук свістка ці сірэны.

Выходзіць па гудку.

|| прым. гудо́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гудо́к гудо́к, -дка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гудо́к I, -дка́ м. гудо́к;

параво́зны г. — парово́зный гудо́к

гудо́к II, -дка́ м. (музыкальный инструмент) гудо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гудо́к, ‑дка, м.

1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром. Лынькоў.

2. Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы. Бядуля. Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў. А. Александровіч.

3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Гудок» (газ.) 2/119

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Гудок» (газ., 1907—08, Баку) 1/151

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гудок (муз. інструмент) 4/78; 7/310; 9/114

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гудо́к м. Hpe f -, -n; Sirne f -, -n; Pfifen n -s (паравозны);

аўтамабі́льны гудо́к utohupe f -, -n;

тэлефо́нныя гудкі́ (занята) Bestztzeichen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гудок, сірэна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)