ГУБНА́Я РЭФО́РМА,

рэформа мясц. кіравання ў Расіі ў 16 ст. У ходзе яе на тэр. губы створаны органы самакіравання — губныя ўстановы, арганізацыю і кампетэнцыю якіх вызначалі губныя граматы (вядомы з 1539) і наказы. Складаліся з губных хат, на чале стаялі 2 губныя старосты, якім дапамагалі губныя цалавальнікі і паліцэйскія чыны, справаводства вялі дзячкі. Падпарадкоўваліся Разбойнаму прыказу. Губныя ўстановы вялі расследаванне асабліва небяспечных крымінальных злачынстваў, практыкавалі павальныя вобыскі і допыты, часта ўжывалі катаванні, а ў адносінах да вінаватых — смяротную кару і жорсткія пакаранні. З 2-й пал. 16 ст. губныя старосты выконвалі і адм. абавязкі (адвядзенне зямель, межаванне і інш.). Пасля ўвядзення ў пач. 17 ст. ваяводскага кіравання, губныя ўстановы паступова пераходзілі пад кантроль ваявод. У 1669—84 скасаваны часова, у 1702 — канчаткова.

т. 5, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пама́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ма́д, ж.

Пахучая касметычная мазь.

Губная п.

|| прым. пама́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

lipstick [ˈlɪpstɪk] n. губна́я пама́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lipstick

[ˈlɪpstɪk]

n.

губна́я пама́да

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

губны́ в разн. знач. губно́й;

а́я пама́дагубна́я пома́да;

г. гармо́нікгубна́я гармо́ника (гармо́шка);

~ныя гу́кілингв. губны́е зву́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кармі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карміну, уласцівы яму. // Ярка-чырвонага колеру, пунсовы. Кармінавая губная памада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пама́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Пахучая касметычная мазь. Губная памада. □ Ад.. [валасоў Клавы] па-асабліваму пахла мылам і нейкай памадай. Асіпенка.

[Фр. pommade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. губны́ губна́я губно́е губны́я
Р. губно́га губно́й
губно́е
губно́га губны́х
Д. губно́му губно́й губно́му губны́м
В. губны́ (неадуш.)
губно́га (адуш.)
губну́ю губно́е губны́я (неадуш.)
губны́х (адуш.)
Т. губны́м губно́й
губно́ю
губны́м губны́мі
М. губны́м губно́й губны́м губны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГУБА́,

тэрытарыяльная адзінка ў Расіі ў 16—17 ст. Першапачаткова супадала з воласцю ці горадам. Дзейнічалі губныя органы мясц. самакіравання (губныя хаты і інш.), якія выконвалі судова-паліцэйскія функцыі. Гл. таксама Губная рэформа.

т. 5, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

salve1 [sælv] n. гаю́чая мазь; крэм;

lip salve губна́я пама́да;

a salve dressing павя́зка з ма́ззю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)