грэйпфру́т, -а, М -ру́це, мн. -ы, -аў, м.

Пладовае дрэва сямейства цытрусавых, а таксама гаркавата-салодкі плод гэтага дрэва.

|| прым. грэйпфру́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́йпфрут

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грэ́йпфрут грэ́йпфруты
Р. грэ́йпфрута грэ́йпфрутаў
Д. грэ́йпфрута грэ́йпфрутам
В. грэ́йпфрут грэ́йпфруты
Т. грэ́йпфрутам грэ́йпфрутамі
М. грэ́йпфруце грэ́йпфрутах

Іншыя варыянты: грэйпфру́т.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэйпфру́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грэйпфру́т грэйпфру́ты
Р. грэйпфру́та грэйпфру́таў
Д. грэйпфру́ту грэйпфру́там
В. грэйпфру́т грэйпфру́ты
Т. грэйпфру́там грэйпфру́тамі
М. грэйпфру́це грэйпфру́тах

Іншыя варыянты: грэ́йпфрут.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэйпфру́т м., бот. грейпфру́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэйпфру́т, ‑а, М ‑руце, м.

1. Паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сямейства рутавых.

2. Гаркавата-салодкі пахучы плод гэтага дрэва круглай або авальнай формы.

[Англ. grape-fruit.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРЭЙПФРУ́Т (Citrus paradisi),

шматгадовая вечназялёная пладовая расліна роду цытрус, сям. рутавых. Дзікарослы невядомы. Культывуюць у ЗША, Паўн. Афрыцы, у Закаўказзі. На Беларусі вырошчваюць у пакоях, аранжарэях.

Выш. 2—4 м. Лісце буйное, авальнае, бліскучае, скурыстае. Кветкі вял., белыя, двухполыя, адзіночныя або ў гронках у пазухах лісця. Плады масай 100—600 г, круглыя, з тоўстай аранжава-жоўтай скуркай, пахучыя, сакаўныя, гаркавата-салодкія, маюць танізоўныя ўласцівасці, паляпшаюць страваванне; спажываюць свежымі і перапрацаванымі (сокі, варэнне, кансервы).

Грэйпфрут.

т. 5, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грэйпфру́т м. бат.

1. (плод) Grapefruit [´gre:pfru:t] f -, -s; Pámpelmuse f -, -n;

2. (дрэва) Grapefruitbaum [´gre:pfru:t-] m -(e)s, -bäume

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

грэйпфру́т

(англ. grapefruit)

вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў субтропіках, а таксама гаркавата-салодкі пахучы плод гэтага дрэва круглай або авальнай формы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

grapefruit [ˈgreɪpfru:t] n. грэйпфру́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гре́йпфрут бот. грэ́йпфрут, -та и (собир.) -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)