грэ́йдэр, ‑а, м.

1. Прычапная або самаходная землярыйная машына з адвалам для выраўноўвання палатна грунтавой дарогі, планіроўкі адхонаў, пракладкі канаў і пад.

2. Разм. Грэйдэрная дарога.

[Англ. grader.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грэйдэр 2/450; 3/571; 4/61, 151, 558; 10/83

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭ́ЙДЭР (англ. grader ад grade нівеліраваць),

землярыйная дарожна-буд. машына. Рабочы орган грэйдара — адвал з нажом, якім зразаюць і разраўноўваюць грунт ці сыпкі буд. матэрыял (пры стварэнні землянога палатна, планіроўцы адкосаў насыпаў і выемак, рамонце гравійных і грунтавых дарог і інш.). Прадукцыйнасць да 45 м³/гадз. Разнавіднасць грэйдара — грэйдэр-элеватар.

Падзяляюцца на прычапныя і самаходныя (аўтагрэйдэры). Прычапныя грэйдары бываюць лёгкія (з нажом даўж. 2,5—3 м) і цяжкія (3,5—4,5 м). Аўтагрэйдэры больш прадукцыйныя і манеўраныя, дадаткова могуць аснашчацца кіркоўшчыкам, плужным снегаачышчальнікам, бульдозерным адвалам, навясным скрэперам і інш. Бываюць лёгкія (нож 2,5—3 м, магутнасць рухавіка да 55—67 кВт), сярэднія (3—3,6 м, 74—110 кВт) і цяжкія (3,6—3,8 м, больш як 150 кВт). Кіраванне рабочым органам грэйдара мех. або гідраўл. прыводам.

І.​І.​Леановіч.

т. 5, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грэ́йдэр

(англ. grader)

1) спецыяльная машына для выроўнівання палатна грунтавых дарог, планіроўкі адхонаў, пракладкі каналаў і інш.;

2) грэйдэрная дарога.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грэ́йдэр

(англ. grader)

спецыяльная машына для выраўноўвання палатна грунтавых дарог, планіроўкі адхонаў, капання каналаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Грэйдэр-элеватар 4/61

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭ́ЙДЭР-ЭЛЕВА́ТАР,

землярыйна-транспартная машына для зразання грунту і перамяшчэння яго ў насып (дамбу), адвал або ў трансп. сродак. Выкарыстоўваецца пры буд-ве насыпаў з бакавых рэзерваў, малых каналаў, распрацоўцы выемак, раскрыўных кар’ерных, планіровачных работах і інш. Прадукцыйнасць да 1600 м³/гадз.

Бываюць прычапныя (да гусенічнага трактара), паўпрычапныя і самаходныя; з дыскавым плугам і перпендыкулярна размешчаным (адносна падоўжнай восі машыны) нахіленым транспарцёрам (элеватарам); з плоскім (прамым) нажом і дыяганальна размешчаным транспарцёрам. Кіраванне рабочым органам — мех. або гідраўлічнае, прывод транспарцёра — ад задніх хадавых колаў, вала адбору магутнасці трактара або асобнага рухавіка.

І.​І.​Леановіч.

т. 5, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грэ́йдэр-элева́тар

(ад грэйдэр + элеватар)

грэйдэр з канвеерам для падачы зрэзанага грунту ў адвал або на транспартны сродак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтагрэ́йдэр

(ад аўта- + грэйдэр)

самаходны грэйдэр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rozgarniarka

ж. тэх. грэйдэр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)