Гры́цкавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гры́цкавічы
Р. Гры́цкавіч
Гры́цкавічаў
Д. Гры́цкавічам
В. Гры́цкавічы
Т. Гры́цкавічамі
М. Гры́цкавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГРЫ́ЦКАВІЧЫ,

вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Ляхавічы. Цэнтр сельсавета і комплекснага долевага прадпрыемства. За 25 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 137 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Пагарэльцы. 630 ж., 254 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква.

т. 5, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)