Гры́вень

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Гры́вень
Р. Гры́вені
Д. Гры́вені
В. Гры́вень
Т. Гры́венню
М. Гры́вені

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

«ГРЫ́ВЕНЬА́МЕНЬ»,

помнік прыроды ў Беларусі, каля дарогі в. Крэва — г. Маладзечна, за 3 км на Пд ад в. Вавукі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўж. 3 м, шыр. 2,7 м, выш. над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м³, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя ч. нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс. г. назад з раёна г. Выбарг.

В.Ф.Вінакураў.

т. 5, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гры́ўня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гры́ўня гры́ўні
Р. гры́ўні гры́вень
гры́ўняў
Д. гры́ўні гры́ўням
В. гры́ўню гры́ўні
Т. гры́ўняй
гры́ўняю
гры́ўнямі
М. гры́ўні гры́ўнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гры́ўня, -і, мн. -і, гры́вень і -яў, ж. (гіст.).

1. У Вялікім Княстве Літоўскім: адзінка вагі каштоўных металаў вагой каля фунта¹.

2. У Старажытнай Русі: сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі.

3. У Расіі: манета вартасцю ў 10 капеек (разм.).

|| прым. гры́ўневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гры́ўня, ‑і; Р мн. грывень і грыўняў; ж.

1. Гіст. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі — злітак серабра вагон каля фунта.

2. Гіст. Сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі ў Старажытнай Русі.

3. Уст. Дзесяцікапеечная манета. Пасажыры купляюць, спяшаюцца, соваюць дзецям пятакі, грыўні, на хаду кідаюць ягады ў рот. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)