Інстытут пазашкольнай адукацыі з кніжна-бібліятэчнай групай (Петраград) 2/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

калегія́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб.

Калегіяльнае кіраўніцтва.

Калегіяльнае рашэнне.

|| наз. калегія́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяся́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых на будаўніцтве, лясных распрацоўках і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

путч, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Спроба дзяржаўнага перавароту, а таксама арганізаваны групай змоўшчыкаў сам пераварот.

|| прым. путчы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́ўпіцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -піцца; незак.

Збірацца дзе-н. вялікай групай, утвараць натоўп.

Каля рэчкі тоўпіліся людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біяпо́ле, -я, мн. -па́лі, -палёў, н.

У парапсіхалогіі: нябачнае поле (у 5 знач.), якое ствараецца якім-н. арганізмам ці групай арганізмаў вакол сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гру́па гру́пы
Р. гру́пы гру́п
Д. гру́пе гру́пам
В. гру́пу гру́пы
Т. гру́пай
гру́паю
гру́памі
М. гру́пе гру́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арго́, нескл., н.

Умоўныя словы і выразы, якія ўжыв. якой-н. адасобленай ці прафесійнай групай, гуртком і пад.

Зладзейскае а.

Школьнае а.

|| прым. аргаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́знес-гру́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-гру́па бі́знес-гру́пы
Р. бі́знес-гру́пы бі́знес-гру́п
Д. бі́знес-гру́пе бі́знес-гру́пам
В. бі́знес-гру́пу бі́знес-гру́пы
Т. бі́знес-гру́пай
бі́знес-гру́паю
бі́знес-гру́памі
М. бі́знес-гру́пе бі́знес-гру́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

брэйк-гру́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. брэйк-гру́па брэйк-гру́пы
Р. брэйк-гру́пы брэйк-гру́п
Д. брэйк-гру́пе брэйк-гру́пам
В. брэйк-гру́пу брэйк-гру́пы
Т. брэйк-гру́пай
брэйк-гру́паю
брэйк-гру́памі
М. брэйк-гру́пе брэйк-гру́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)