гру́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гру́зны гру́зная гру́знае гру́зныя
Р. гру́знага гру́знай
гру́знае
гру́знага гру́зных
Д. гру́знаму гру́знай гру́знаму гру́зным
В. гру́зны (неадуш.)
гру́знага (адуш.)
гру́зную гру́знае гру́зныя (неадуш.)
гру́зных (адуш.)
Т. гру́зным гру́знай
гру́знаю
гру́зным гру́знымі
М. гру́зным гру́знай гру́зным гру́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гру́зны, -ая, -ае.

1. 3 вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

Грузная фігура.

Грузна (прысл.) сесці на лаву.

2. Цяжка нагружаны.

Г. цягнік.

|| наз. гру́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́зны гру́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Масіўны, цяжкі. Грузны стол. □ Пыл шэраю хмараю валіць З-пад грузных машын у бакі. Калачынскі. Нівы пладавітыя Шэпчуць грузным коласам. Глебка. // Тоўсты, непаваротлівы (часцей пра чалавека, яго цела). Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з бледным прыпухлым.. тварам. Ракітны. Грузны, камлюкаваты Валак, па-старэчы цяжка перавальваючыся, тупае да грубкі. Васілевіч. // Цяжкі, марудны (пра крок, паходку і пад.).

2. Цяжка нагружаны. Я ўбачыў здалёк два вокі, і гэта быў поезд. Ён соп, калі падыходзіў, вельмі ж сярдзіта. І такі ж грузны, чорны ўвесь, як тоўстая вужака. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́зны schwer, schwrfällig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гру́зный гру́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грамі́ла, -ы, мн. -ы, -міл, м. (разм.).

1. Высакарослы грузны чалавек.

2. Бандыт, пагромшчык.

Фашысцкія грамілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

громо́здкий грува́сткі, гру́зны, вялі́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грузнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі грузны. Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

overweight [ˌəʊvəˈweɪt] adj. які́ важыць больш за но́рму, гру́зны (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)