графі́тнау́гальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. графі́тнау́гальны графі́тнау́гальная графі́тнау́гальнае графі́тнау́гальныя
Р. графі́тнау́гальнага графі́тнау́гальнай
графі́тнау́гальнае
графі́тнау́гальнага графі́тнау́гальных
Д. графі́тнау́гальнаму графі́тнау́гальнай графі́тнау́гальнаму графі́тнау́гальным
В. графі́тнау́гальны (неадуш.)
графі́тнау́гальнага (адуш.)
графі́тнау́гальную графі́тнау́гальнае графі́тнау́гальныя (неадуш.)
графі́тнау́гальных (адуш.)
Т. графі́тнау́гальным графі́тнау́гальнай
графі́тнау́гальнаю
графі́тнау́гальным графі́тнау́гальнымі
М. графі́тнау́гальным графі́тнау́гальнай графі́тнау́гальным графі́тнау́гальных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАРАЗІЙНАЎСТО́ЙЛІВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

металічныя і неметалічныя матэрыялы, якія не разбураюцца пад уздзеяннем агрэсіўных асяроддзяў — кіслот, шчолачаў, солей, кіслароду, вільгаці і інш.

Да метал. К.м. адносяцца нержавеючыя сталі (хромістыя, хроманікелевыя, хроманікельмарганцавыя), чыгуны, бронза, высакародныя металы і інш.; да неметалічных — матэрыялы неарган. (андэзіты, граніты, баштаўніты, каменнае ліццё, кварцавае шкло, сіталы, кіслотатрывалая эмаль, кераміка) і арган. (прыродныя бітумы, смолы, поліэтылен, полістырол, фторапласты, пластычныя масы, графітапласты, графітна-вугальныя матэрыялы і інш.) паходжання. Каразійную ўстойлівасць матэрыялаў павышаюць легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў і інш. Выкарыстоўваюць у вытв-сці хім. апаратуры, трубаправодаў, арматуры і інш. вырабаў, прызначаных для эксплуатацыі ў агрэсіўных асяроддзях.

А.​І.​Гараст.

т. 8, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)