гра́фства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гра́фства гра́фствы
Р. гра́фства гра́фстваў
Д. гра́фству гра́фствам
В. гра́фства гра́фствы
Т. гра́фствам гра́фствамі
М. гра́фстве гра́фствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гра́фства, -а, н.

1. Графскі тытул.

2. мн. -ы, -аў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і іншых краінах.

3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фства ср. гра́фство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́фства, ‑а, н.

1. Графскі тытул.

2. Зямля, якая знаходзілася пры феадальным ладзе ва ўладанні графа.

3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, Ірландыі, ЗША і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРА́ФСТВА

(позналац. comitatus, франц. comté, англ. shire, county, ням. Grafschaft),

1) у сярэдневяковых еўрап. краінах зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа. На тэр. ВКЛ у 16 — канцы 18 ст. неафіц. назва вял. магнацкіх маёнткаў, якія мелі асобны апарат кіравання і перадаваліся ў спадчыну. Назвы графства былі звязаны з графскімі тытуламі, якія былі атрыманы прадстаўнікамі арыстакратыі ад імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» і якімі дазвалялася карыстацца ў ВКЛ. На Беларусі існавалі Глускае, Быхаўскае, Заблудаўскае, Койданаўскае, Копыскае, Лагойскае, Шклоўскае і інш. графствы.

2) Буйная адм.-тэр. адзінка ў некат. сучасных дзяржавах (Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі).

т. 5, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гра́фства н.

1. (адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка) Grfschaft f -, -en;

2. (тытул) Grfenwürde f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Койданаўскае графства (гістар.) 7/471

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гра́фство гра́фства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іаркшы́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаркшыра (графства Вялікабрытаніі).

•••

Іаркшырскія свінні гл. свіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hrabstwo

н. графства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)