ГРА́НУЛЬНАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ,
атрыманне канструкцыйных металічных матэрыялаў ізастатычным прасаваннем пры высокіх цісках (кампактаваннем) найдрабнейшых часціц сплаваў пэўнага хім. саставу (гранул), якія закрышталізаваліся з высокай скорасцю; адзін з перспектыўных кірункаў парашковай металургіі.
Гранулы металаў атрымліваюць метадамі цэнтрабежнага распылення вадкага металу і распылення расплаву струменем нейтральнага газу ў спец. устаноўках. Атрыманне вырабаў з гранул уключае: магнітную сепарацыю і актывацыю гранул, раздзяленне на фракцыі, дэгазацыю і заварку капсул, прасаванне пры высокай т-ры ў газастаце (высокім ціскам аргону ці інш. газу), тэрма- і мех. апрацоўку вырабаў.
т. 5, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гра́нульны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гра́нульны |
гра́нульная |
гра́нульнае |
гра́нульныя |
| Р. |
гра́нульнага |
гра́нульнай гра́нульнае |
гра́нульнага |
гра́нульных |
| Д. |
гра́нульнаму |
гра́нульнай |
гра́нульнаму |
гра́нульным |
| В. |
гра́нульны (неадуш.) гра́нульнага (адуш.) |
гра́нульную |
гра́нульнае |
гра́нульныя (неадуш.) гра́нульных (адуш.) |
| Т. |
гра́нульным |
гра́нульнай гра́нульнаю |
гра́нульным |
гра́нульнымі |
| М. |
гра́нульным |
гра́нульнай |
гра́нульным |
гра́нульных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГРАНУЛЯВА́ННЕ
(ад лац. granulum зярнятка),
наданне рэчывам, матэрыялам, мінер. угнаенням, кармам і інш. формы дробных шчыльных камячкоў (гранул). Паляпшае тэхнал. якасці сыравіны, стварае магчымасць выкарыстання яе дробнымі порцыямі, прадухіляе зліпанне, палягчае пагрузку, транспартаванне і г.д.
Выкарыстоўваецца ў металургіі (грануляванне вадкіх шлакаў — для ўжывання іх у дарожным буд-ве, вытв-сці цэменту і шлакавай цэглы; штэйнаў — для далейшай перапрацоўкі і выдалення серы; некат. металаў — для выкарыстання дробнымі порцыямі), энергетыцы (грануляванне кацельных шлакаў для паскарэння іх зацвердзявання), хім. прам-сці (грануляванне шкла, каталізатараў, палімераў суперфасфату, аміячнай салетры і інш. мінер. угнаенняў), сельскай гаспадарцы (грануляванне травяной мукі, камбікармоў і інш.). Расплаўленыя матэрыялы гранулююць раздрабленнем іх патоку струменем вады, сціснутага паветра, азоту або вадзяной пары, ліццём расплаву на мокры стальны барабан; хім. прадукты — акатваннем дробных часціц, распырскваннем расплаваў у полых высокіх вежах, ушчыльненнем парашкападобных матэрыялаў і інш.; кармы — кармавымі гранулятарамі, якія працуюць на прынцыпах выціскання, пракатвання і фармавання. Гл. таксама Гранульная металургія.
т. 5, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)