гра́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гра́нт гра́нты
Р. гра́нта гра́нтаў
Д. гра́нту гра́нтам
В. гра́нт гра́нты
Т. гра́нтам гра́нтамі
М. гра́нце гра́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грант м. гра́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРАНТ

(ад англ. grant падарунак, ахвяраванне),

1) аднаразовае выдзяленне грашовай сумы або падараванне абсталявання, памяшкання (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навук. і інш. установам і арг-цыям.

2) Мэтавыя сродкі ў грашовай або матэрыяльнай форме, якія даюцца дзяржавай фіз. і юрыд. асобам на конкурснай аснове для правядзення навук. даследаванняў на дагаворных умовах, а таксама бясплатная датацыя, субсідыя гал. чынам навук. ці навуч. установам, творчым калектывам, спарт. камандам і інш. з дзярж. або мясц. бюджэту.

3) Стыпендыя, якая выплачваецца студэнтам і навучэнцам з дзярж. або мясц. бюджэту.

т. 5, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНТ

(Grant) Уліс Сімпсан (27.4.1822, г. Пойнт-Плезант, штат Агайо, ЗША — 23.7.1885),

ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч ЗША. Ген.-лейт. (1864). Скончыў ваен. акадэмію ў Уэст-Пойнце (1843). Удзельнік амер.-мекс. вайны 1846—48. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 на баку Поўначы кіраваў ваен. дзеяннямі ў даліне Місісіпі (у 1863 заняў г. Віксберг), у 1864—65 галоўнакамандуючы. Член Рэсп. партыі. У 1869—77 прэзідэнт ЗША. Садзейнічаў правядзенню сац.-эканам. пераўтварэнняў на Пд краіны, развіццю буйнога бізнесу, актывізацыі знешняй палітыкі і інш. Аўтар мемуараў.

Літ.:

Бурин С.Н. На полях сражений гражданской войны в США. М., 1988.

т. 5, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грант

(англ. grant = падарунак, ахвяраванне)

1) мэтавыя сродкі ў грашовай або матэрыяльнай форме, якія даюцца дзяржавай фізічным і юрыдычным асобам на конкурснай аснове для правядзення навуковых даследаванняў, а таксама датацыя творчым калектывам, спартыўным камандам і інш. з дзяржаўнага або мясцовага бюджэту;

2) стыпендыя, якая выплачваецца студэнтам і навучэнцам з дзяржаўнага або мясцовага бюджэту;

3) аднаразовае выдзяленне грашовай сумы або падараванне абсталявання, памяшкання (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навуковым і іншым установам і арганізацыям.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

грант

(англ. grant = падарунак, ахвяраванне)

форма дадатковага фінансавання са спецыяльнага фонду для правядзення навуковых, даследчых і іншых работ у залежнасці ад іх актуальнасці ў выглядзе пэўных датацый, субсідый, стыпендый, якія вызначаюцца на конкурснай аснове.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

грант

1. Біты камень для рамонту дарог (Гродз.).

2. Гравій; буйны пясок, жвір (Гродз.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

грант-элеме́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грант-элеме́нт грант-элеме́нты
Р. грант-элеме́нта грант-элеме́нтаў
Д. грант-элеме́нту грант-элеме́нтам
В. грант-элеме́нт грант-элеме́нты
Т. грант-элеме́нтам грант-элеме́нтамі
М. грант-элеме́нце грант-элеме́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́ні-гра́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-гра́нт мі́ні-гра́нты
Р. мі́ні-гра́нта мі́ні-гра́нтаў
Д. мі́ні-гра́нту мі́ні-гра́нтам
В. мі́ні-гра́нт мі́ні-гра́нты
Т. мі́ні-гра́нтам мі́ні-гра́нтамі
М. мі́ні-гра́нце мі́ні-гра́нтах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́ні-грант

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-грант мі́ні-гра́нты
Р. мі́ні-гра́нта мі́ні-гра́нтаў
Д. мі́ні-гра́нту мі́ні-гра́нтам
В. мі́ні-грант мі́ні-гра́нты
Т. мі́ні-гра́нтам мі́ні-гра́нтамі
М. мі́ні-гра́нце мі́ні-гра́нтах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)