Гранатная (сорт рабіны) 8/672

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

грана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грана́тны грана́тная грана́тнае грана́тныя
Р. грана́тнага грана́тнай
грана́тнае
грана́тнага грана́тных
Д. грана́тнаму грана́тнай грана́тнаму грана́тным
В. грана́тны (неадуш.)
грана́тнага (адуш.)
грана́тную грана́тнае грана́тныя (неадуш.)
грана́тных (адуш.)
Т. грана́тным грана́тнай
грана́тнаю
грана́тным грана́тнымі
М. грана́тным грана́тнай грана́тным грана́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАБІ́НА (Sorbus),

род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 дзікарослы від — Р. звычайная (S. aucuparia). Расце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, у парках, садах, на вуліцах і інш. З інтрадукаваных відаў найб. вядомыя Р.: арыя (S. aria), гібрыдная (S. hybrida), глагавіна (S. torminalis). Выведзены шэраг сартоў, напр., Дэсертная, Гранатная, Лікёрная, Рубінавая і інш.

Лістападныя дрэвы выш. 10—25 м або кусты. Лісце суцэльнае, лопасцевае ці няпарнаперыстае. Кветкі белыя, светла-жоўтыя або чырванаватыя. духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Плод — дробны яблык. Плады маюць у сабе караціноіды, сарбіт, вітамін C. Выкарыстоўваюцца ў харч. і лікёра-гарэлачнай прам-сці, у медыцыне, служаць кормам для птушак. Драўніна каляровая, ідзе на дробныя вырабы. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя расліны.

І.​М.​Гарановіч.

Рабіна: 1 — звычайная; 2 — арыя; 3 — глагавіна; 4 — садовая.

т. 13, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)