лимо́нка

1. (сорт груш) лімо́нка, -кі ж.;

2. (граната) разг. лімо́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

узарвацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Разбурыцца ад узрыву.

    • Граната ўзарвалася.
  2. пераноснае значэнне: Парушыцца (пра цішыню і пад.).

    • Цішыня ўзарвалася.
    • Зала ўзарвалася ад апладысментаў.
  3. пераноснае значэнне: Не стрымаць свайго абурэння, вельмі раззлавацца (размоўнае).

    • Ён цярпеў-цярпеў і ўзарваўся.

|| незакончанае трыванне: узрывацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

асколачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да асколка. Асколачная рана. // Які разрываецца на шматлікія асколкі, разлічаны на паражэнне асколкамі. Асколачная граната. Бомба асколачнага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шымоза, ‑ы, ж.

Выбуховае рэчыва ў выглядзе шчыльнай дробназярністай масы, якое выкарыстоўвалася для артылерыйскіх снарадаў, гранат і іншых боепрыпасаў. // Снарад, граната з такім рэчывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шрапнель, ‑і, ж.

Разрыўны артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі. На ворагаў — шрапнелі град, Граната, міна і снарад. Ляцяць на іх са свістам. Бялевіч. Як вогненным градам, секанула шрапнеллю. Мележ.

[Англ. shrapnel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

granat, ~u

I м.

1. бат. гранатнік; гранатавае дрэва (Punica granatum L.);

2. гранат (плод);

3. цёмна-сіні колер

II м. мін.

гранат

III м.

граната;

granat przeciwpancerny — супрацьтанкавая граната

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pineapple

[ˈpaɪnæpəl]

1.

n.

1) анана́с -а m

2) Sl. ручна́я грана́та або́ бо́мба

2.

adj.

анана́савы, анана́сны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

лімонка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Сорт ігруш, падобных па сваёй форме на лімон.

2. Разм. Ручная граната, падобная па форме на лімон. Акрамя аўтаматаў, кабураў з наганамі, на паясах — гранаты-лімонкі, пляскатыя нямецкія нажы ў раменных футаралах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fragmentation

[,frægmenˈteɪʃən]

1.

n.

1) распа́д на ча́сткі

2) разры́ў на аско́лкі о́мбы, грана́ты)

2.

adj.

аско́лачны (грана́та, бо́мба)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

чака, ‑і, ДМ чацэ, ж.

Дэталь, якая замацоўвае ўзрывальнік ручной гранаты для засцярогі ад нясвоечасовага выбуху. Рыгор узяў паданы Арэшкам канец шнура, прымацаваў яго да чакі ўзрыва[льніка]. Краўчанка. І раптам пад ногі .. [фашыстам] паляцела з-за машыны граната. Але не ўварвалася. Яўген, не выцягнуў чаку. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)