грамо́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грамо́зны грамо́зная грамо́знае грамо́зныя
Р. грамо́знага грамо́знай
грамо́знае
грамо́знага грамо́зных
Д. грамо́знаму грамо́знай грамо́знаму грамо́зным
В. грамо́зны (неадуш.)
грамо́знага (адуш.)
грамо́зную грамо́знае грамо́зныя (неадуш.)
грамо́зных (адуш.)
Т. грамо́зным грамо́знай
грамо́знаю
грамо́зным грамо́знымі
М. грамо́зным грамо́знай грамо́зным грамо́зных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грамо́зны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, вялізны. Гэта былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозны грузна і цяжка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unwieldy [ʌnˈwi:ldi] adj. нехлямя́жы; грува́сткі, грамо́зны, гру́зны (пра мэблю);

a large unwieldy case вялі́кі грува́сткі чамада́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэ́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Моцны, востры, пранізлівы. Рэзкі холад. Рэзкія болі. □ У хату са свістам уварваўся рэзкі вецер, скінуў коўдру з акна. Мележ. // Які раздражняе, непрыемна дзейнічае на органы пачуццяў. Рэзкі голас. Рэзкі пах. Рэзкі крык. □ Калі тухне рэзкае дзённае святло — мякчэюць і рысы чалавечага твару. Нікановіч.

2. Які вызначаецца выразнымі абрысамі; не расплыўчаты. Марцін шырокаю рукою закрыў хударлявы, з рэзкімі валявымі рысамі твар. Мележ. На кароткім тоўстым абрубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з светлымі грознымі, жорсткімі вусамі, з буйным рэзкім тварам. Колас. // перан. Які моцна і выразна праяўляецца. Рэзкі пераход у паводзінах. Рэзкія супярэчнасці. Рэзкія кантрасты.

3. Раптоўны і вельмі значны. Рэзкае павышэнне паспяховасці вучняў. Рэзкае пахаладанне. // Хуткі, імклівы. Рэзкі паварот галавы. Рэзкая хада. □ Рэзкім рухам рукі Юля скінула з сябе коўдру. Грамовіч.

4. Грубы, дзёрзкі. Кацельшчык Мікалай Федаровіч — чалавек нявытрыманы, часам занадта рэзкі. Кірэйчык. Ды і сама Варвара, па натуры добрая і мяккая жанчына — на слова была вострая і рэзкая. Васілевіч. [Лёдзя] сабралася сказаць яшчэ нешта рэзкае, ды нечакана, ледзь не заплакаўшы, адвярнулася і пайшла прэч. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)