гра́матнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. гра́матнасць
Р. гра́матнасці
Д. гра́матнасці
В. гра́матнасць
Т. гра́матнасцю
М. гра́матнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гра́матнасць ж., прям., перен., см. пісьме́ннасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́матнасць, ‑і, ж.

Уменне чытаць і пісаць; пісьменнасць. Павышаць граматнасць пісьма. // перан. Наяўнасць патрэбных ведаў у якой‑н. галіне. Тэхнічная граматнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́матнасць ж. перан.:

паліты́чная гра́матнасць poltische Schlung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmiennośćграматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьме́нства ’пісьменнасць, сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў пэўнага перыяду’, укр. письменство ’грамата, граматнасць’, ’пісьменнасць’, ’вучонасць, веды’, славен. pisménstvo ’літаратура’ < пісьмёны < пісьмо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьмя́, ‑меніграматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писмена ’Святое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)