Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі 1/414

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ, «Белавія». Створана ў 1993 на базе Бел. ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Абслугоўвае (май 1996) каля 20 рэйсаў у краіны СНГ (Алматы, Кіеў, Масква, Ніжнявартаўск, Омск, Уфа і інш.), 8 міжнар. авіяліній — у Берлін, Варшаву, Вену, Ларнака (Кіпр), Лондан, Тэль-Авіў, Франкфурт-на-Майне, Шанан (Ірландыя). Выконвае таксама чартэрныя рэйсы ў замежныя краіны.

т. 2, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ (International Civil Aviation Organization; ІКАО),

спецыялізаваная ўстанова AAH, якая займаецца арганізацыяй і каардынацыяй міжнар. супрацоўніцтва дзяржаў па ўсіх аспектах дзейнасці грамадзянскай авіяцыі. Створана паводле Канвенцыі аб міжнар. грамадзянскай авіяцыі 1944, пачала дзейнічаць з 1947. На 1.1.1997 членамі ІКАО з’яўляліся 183 дзяржавы (у т. л. Рэспубліка Беларусь; з 1993). Мэты ІКАО: распрацоўка прынцыпаў і метадаў міжнар. аэранавігацыі, садзейнічанне планаванню і развіццю міжнар. паветранага транспарту, удасканаленне лётна-тэхн. правіл, забеспячэнне бяспекі палётаў. Сакратарыят ІКАО на чале з гал. сакратаром з’яўляецца пастаянным органам, які забяспечвае работу вышэйшага органа — Асамблеі і яе Савета. Месцазнаходжанне штаб-кватэры ІКАО — г. Манрэаль (Канада).

т. 10, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРГАНІЗА́ЦЫЯ МІЖНАРО́ДНАЙ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ (Internacional Civil Aviation Organization; ІКАО),

спецыялізаваная ўстанова ААН па супрацоўніцтве дзяржаў у галіне грамадзянскай авіяцыі. Засн. ў 1944 на аснове Чыкагскай канвенцыі аб міжнар. грамадз. авіяцыі. Членамі яе з’яўляюцца каля 150 краін. Гал. мэты: распрацоўка і уніфікаванне тэхн. правілаў, якія рэгулююць міжнар. палёты і эксплуатацыю паветр. суднаў, аэрадромаў, аэранавігацыйных сродкаў; тэхн. дапамога ў арганізацыі грамадз. авіяцыі і кіраванні ёю. Штаб-кватэра ў Манрэалі.

т. 1, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Грамадзянскай авіяцыі вышэйшыя навучальныя ўстановы 3/583, 584; 10/283

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Партызанскі рух на Беларусі ў гады грамадзянскай вайны 4/198; 5/341; 6/484; 7/227; 8/118, 270—272, 276; 12/200

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

грамадзя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грамадзя́нскі грамадзя́нская грамадзя́нскае грамадзя́нскія
Р. грамадзя́нскага грамадзя́нскай
грамадзя́нскае
грамадзя́нскага грамадзя́нскіх
Д. грамадзя́нскаму грамадзя́нскай грамадзя́нскаму грамадзя́нскім
В. грамадзя́нскі (неадуш.)
грамадзя́нскага (адуш.)
грамадзя́нскую грамадзя́нскае грамадзя́нскія (неадуш.)
грамадзя́нскіх (адуш.)
Т. грамадзя́нскім грамадзя́нскай
грамадзя́нскаю
грамадзя́нскім грамадзя́нскімі
М. грамадзя́нскім грамадзя́нскай грамадзя́нскім грамадзя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Партызанскі рух у перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20 3/586; 8/118, 276—277

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

жыллёва-грамадзя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыллёва-грамадзя́нскі жыллёва-грамадзя́нская жыллёва-грамадзя́нскае жыллёва-грамадзя́нскія
Р. жыллёва-грамадзя́нскага жыллёва-грамадзя́нскай
жыллёва-грамадзя́нскае
жыллёва-грамадзя́нскага жыллёва-грамадзя́нскіх
Д. жыллёва-грамадзя́нскаму жыллёва-грамадзя́нскай жыллёва-грамадзя́нскаму жыллёва-грамадзя́нскім
В. жыллёва-грамадзя́нскі (неадуш.)
жыллёва-грамадзя́нскага (адуш.)
жыллёва-грамадзя́нскую жыллёва-грамадзя́нскае жыллёва-грамадзя́нскія (неадуш.)
жыллёва-грамадзя́нскіх (адуш.)
Т. жыллёва-грамадзя́нскім жыллёва-грамадзя́нскай
жыллёва-грамадзя́нскаю
жыллёва-грамадзя́нскім жыллёва-грамадзя́нскімі
М. жыллёва-грамадзя́нскім жыллёва-грамадзя́нскай жыллёва-грамадзя́нскім жыллёва-грамадзя́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вае́нна-грамадзя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-грамадзя́нскі вае́нна-грамадзя́нская вае́нна-грамадзя́нскае вае́нна-грамадзя́нскія
Р. вае́нна-грамадзя́нскага вае́нна-грамадзя́нскай
вае́нна-грамадзя́нскае
вае́нна-грамадзя́нскага вае́нна-грамадзя́нскіх
Д. вае́нна-грамадзя́нскаму вае́нна-грамадзя́нскай вае́нна-грамадзя́нскаму вае́нна-грамадзя́нскім
В. вае́нна-грамадзя́нскі (неадуш.)
вае́нна-грамадзя́нскага (адуш.)
вае́нна-грамадзя́нскую вае́нна-грамадзя́нскае вае́нна-грамадзя́нскія (неадуш.)
вае́нна-грамадзя́нскіх (адуш.)
Т. вае́нна-грамадзя́нскім вае́нна-грамадзя́нскай
вае́нна-грамадзя́нскаю
вае́нна-грамадзя́нскім вае́нна-грамадзя́нскімі
М. вае́нна-грамадзя́нскім вае́нна-грамадзя́нскай вае́нна-грамадзя́нскім вае́нна-грамадзя́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)