Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДАВЫЯ ПЯСКІ́,
масівы пяскоў у выглядзе вузкіх паралельных град, найчасцей арыентаваных у напрамку пераважных вятроў; адна з гал. формаў рэльефу пясчаных пустынь. Даўж. град да некалькіх дзесяткаў кіламетраў, шырыня да некалькіх соцень метраў, вышыня ад некалькіх да 80—200 м, адлегласць паміж грабянямі град да 4,5 км. Фарміруюцца віхравымі рухамі, якія ўзнікаюць у ветравых патоках, а таксама ў выніку нераўнамернага награвання схілаў рознай экспазіцыі. Пашыраны ў пустынях Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, на ўзбярэжжы Балтыйскага м., трапляюцца на Бел. Палессі.
т. 5, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гра́давы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гра́давы |
гра́давая |
гра́давае |
гра́давыя |
| Р. |
гра́давага |
гра́давай гра́давае |
гра́давага |
гра́давых |
| Д. |
гра́даваму |
гра́давай |
гра́даваму |
гра́давым |
| В. |
гра́давы (неадуш.) |
гра́давую |
гра́давае |
гра́давыя (неадуш.) |
| Т. |
гра́давым |
гра́давай гра́даваю |
гра́давым |
гра́давымі |
| М. |
гра́давым |
гра́давай |
гра́давым |
гра́давых |
Іншыя варыянты:
градавы́.
Крыніцы:
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
градавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
градавы́ |
градава́я |
градаво́е |
градавы́я |
| Р. |
градаво́га |
градаво́й градаво́е |
градаво́га |
градавы́х |
| Д. |
градаво́му |
градаво́й |
градаво́му |
градавы́м |
| В. |
градавы́ (неадуш.) градаво́га (адуш.) |
градаву́ю |
градаво́е |
градавы́я (неадуш.) градавы́х (адуш.) |
| Т. |
градавы́м |
градаво́й градаво́ю |
градавы́м |
градавы́мі |
| М. |
градавы́м |
градаво́й |
градавы́м |
градавы́х |
Іншыя варыянты:
гра́давы.
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
узго́рыста-гра́давы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
узго́рыста-гра́давы |
узго́рыста-гра́давая |
узго́рыста-гра́давае |
узго́рыста-гра́давыя |
| Р. |
узго́рыста-гра́давага |
узго́рыста-гра́давай узго́рыста-гра́давае |
узго́рыста-гра́давага |
узго́рыста-гра́давых |
| Д. |
узго́рыста-гра́даваму |
узго́рыста-гра́давай |
узго́рыста-гра́даваму |
узго́рыста-гра́давым |
| В. |
узго́рыста-гра́давы (неадуш.) узго́рыста-гра́давага (адуш.) |
узго́рыста-гра́давую |
узго́рыста-гра́давае |
узго́рыста-гра́давыя (неадуш.) узго́рыста-гра́давых (адуш.) |
| Т. |
узго́рыста-гра́давым |
узго́рыста-гра́давай узго́рыста-гра́даваю |
узго́рыста-гра́давым |
узго́рыста-гра́давымі |
| М. |
узго́рыста-гра́давым |
узго́рыста-гра́давай |
узго́рыста-гра́давым |
узго́рыста-гра́давых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі.
т. 2, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗАСАТЫ́Н-ЭЛІСУ́Н,
пясчаная пустыня на ПнЗ Кітая (Сіньцзян), у цэнтр. ч. Джунгарскай раўніны. Пл. каля 45 тыс. км2, з якіх каля 38 тыс. км2 паўзамацаваныя градавыя і барханныя пяскі, астатняя ч. — такыры і пясчана-галечныя раўніны. Грады пераважна мерыдыянальнага напрамку, выш. да 30 м (у паўн. ч. месцамі да 80—100 м), са стромкімі ўсх. схіламі і больш спусцістымі заходнімі. На барханах рэдкія зараснікі саксаулу, палыну, вярблюджай калючкі, на такырах — тамарыску. Выкарыстоўваецца як паша для авечак і вярблюдаў.
т. 6, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫЗЫЛКУ́М
(цюрк. чырвоныя пяскі),
пясчаная пустыня ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, на тэр. Узбекістана, Казахстана і Туркменістана. Абмежавана на ПнЗ Аральскім м., на ПнУ р. Сырдар’я, на У адгор’ямі Цянь-Шаня і ПаміраАлая, на ПдЗ р. Амудар’я. Пл. 300 тыс. км2. З’яўляецца раўнінай з агульным нахілам на ПнЗ (выш. ад 300 м на ПдУ да 53 м на ПнЗ), мае замкнёныя ўпадзіны і ізаляваныя моцна расчлянёныя астанцовыя горы — Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (922 м) і інш., складзеныя з моцна дыслацыраваных і метамарфізаваных палеазойскіх сланцаў, рагавікоў, вапнякоў, гранітаў. Горы пустынныя з выраўнаванымі вяршынямі, скалістымі схіламі. Радовішчы карысных выкапняў: золата (Мурынтау), газ (Газлі). Раўнінныя ўчасткі складзены пераважна з кайназойскіх глін і пяскоў, шмат такыраў. Пераважную ч. пустыні займаюць градавыя паўзамацаваныя масівы пяскоў, трапляюцца барханы. К. размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустынь умеранага пояса, а на Пд — на пераходзе да субтрапічных пустынь. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. 0—-9 °C, ліп. 26—29 °C. Ападкаў 100—200 мм за год. Рэк няма, але знойдзены артэзіянскія басейны. Глебы шэра-бурыя, пясчаныя; ёсць саланчакі, саланцы. У раслінным покрыве пераважаюць эфемеры, саксаул, кандым, пясчаная акацыя, палын. Характэрныя прадстаўнікі жывёльнага свету: антылопа-джэйран, воўк, грызуны, паўзуны; саксаульная сойка, чубаты жаваранак, драфа. У межах К. — Каракульскі, Кызылкумскі, Бадай-Тугай і Варданзінскі запаведнікі. Паліўное земляробства, гадоўля коз і авечак.
т. 9, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)